Вітаем Мінскі раён! - zorkanews.by

Вітаем Мінскі раён!

Гімн малой радзіме
У белы колер прыбраныя дрэвы,
Роўнай стужкай дарога бяжыць –
То ўбранне зімы-каралевы,
Шлях праз лес магільнянскі ляжыць.
Тут казулі нясмелыя крокі
І рывок – на другі бок шашы,
А зіма нам дае зноў урокі:
Цішэй едзь і жыццё беражы.
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ, вёска Магільна

Падарожжа ў рамках праекта “Міншчына дзівосная” працягваецца. Сёння мы завіталі ў хлебасольны Мінскі раён, які быў утвораны 29 ліпеня 1934 года як прыгарадны. У студзені 1938 года ён увайшоў у склад Мінскай вобласці.

Раён славіцца воднымі артэрыямі, на якіх штогод праходзяць розныя мерапрыемствы і спаборніцтвы: рака Свіслач з прытокам Вяча, Волма, Пціч, Усяжа, водасховішчы Заслаўскае (Мінскае мора), Дразды, Крыніца, Цнянскае, іншыя. Праз раён праходзіць частка Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. На яго тэрыторыі знаходзяцца заказнікі рэспубліканскага значэння: ландшафтныя Прылукі, Траскоўшчына, біялагічныя Лебядзіны, Кайкоўскі, Глебаўка.

Прамысловасць раёна прадстаўлена шматлікіма прадпрыемствамі, прадукцыя якіх паспяхова рэалізоўваецца за межамі краіны: “Гатава-Цёнеры, “Аміка” (вытворчасць скур), “Дарыда”, “Кока-кола”, завод вінаградных вінаў “Дзіяніс”, іншыя. Тут дзейнічае Рэспубліканскі цэнтр па коннаму спорту і конегадоўлі, эксперыментальна-доследнае прапрыемства “Усход”, нацыянальны аэрапорт “Мінск”, алімпійскія спартыўныя комплексы “Раўбічы” і “Стайкі”, воднаспартыўны комплекс ў весцы Волкавічы. У раёне месцараджэння мінеральных вод знаходзіцца дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Ждановічы”. Можна адпачыць у санаторыях “Крыніца”, “Пралеска”, “Лазурны”…

У раёна багатая спадчына і гераічнае мінулае. У дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь са 169 помнікаў гісторыі і культуры, якія размешчаны на тэрыторыі раёна, занесена 28 помнікаў археялогіі (Банцэроўшчына, Заслаўе, іншыя), 10 помнікаў архітэктуры, 21 помнік гісторыі. Найбольшадметныя з іх – гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, музей-запаведнік “Заслаўе”, “Дудуткі”, беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктыры і быту, музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, Прылуцкі палацава-паркавы ансамбль, сядзіба і парк XVIII стагоддзя вёскі Семкава, мемарыял ахвярам фашызма ў Малым Трасцянцы. З архітэктурна-гістарычнымі мясцінамі раёна можна пазнаёміцца пад час экскурсій “Горад на Менке”, “Заслаўе – горад старажытны”, “Дарогай да лініі Сталіна” і г.д.

Это интересно