Цяпер партал 115.бел працуе і ва Уздзе — zorkanews.by

Цяпер партал 115.бел працуе і ва Уздзе

Партал пачаў функцыянаваць у лістападзе 2015 года і ствараўся для адпраўкі запытаў паўсядзённага бягучага характару, якія тычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі. Галоўная задача партала – спрасціць узаемадзеянне службаў ЖКГ з гараджанамі.

У 2018 годзе да партала “Мой горад” 115.бел падключана больш як 120 гарадоў і населеных пунктаў, сярод іх усе абласныя і раённыя цэнтры Беларусі. Сёння паслугамі партала могуць скарыстацца жыхары 129 гарадоў і населеных пунктаў Беларусі, у тым ліку і жыхары Узды.

З поўным спісам усіх падключаных гарадоў і населеных пунктаў можна азнаёміцца на партале 115.бел. (http://115.xn--90ais/).

Праект 115.бел па-ранейшаму не стаіць на месцы. Дзякуючы паўсюднаму распаўсюджванню, ён пашыраецца, расце і развіваецца максімальна хуткімі тэмпамі і дапаўняецца новым функцыяналам. У гэтым годзе плануецца аб’яднанне асноўных каналаў доступу да інфармацыі кантакт-цэнтраў 115 і партала “Мой Горад” 115.бел, таксама сёлета можна чакаць абноўленую версію партала 115.бел з пашыраным функцыяналам у частцы работы з запытамі грамадзян і прадастаўленнем ім даведачнай інфармацыі праз рассылку PUSH-апавяшчэнняў.

Это интересно

Об авторе: Вадим

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *