zorkanews.by

Новости Узденского района

Каманда ўздзенскага клуба «Бушыдо» атрымала 25 медалёў

Па выніках спаборніцтваў па шатакан каратэ-до прадстаўнікі ўздзенскага клуба “Бушыдо” заваявалі 7 залатых, 12 сярэбраных і 6 бронзавых медалёў.

Кожнае спартыўнае мерапрыемства – гэта своеасаблівае свята, якое аб’ядноўвае дзяцей і дарослых. А калі яшчэ спартыўныя інтарэсы бацькоў і дзяцей супадаюць – гэта радасць удвая, тут не толькі спрыт і азарт, але і надзейная падтрымка.

Адзін з такіх відаў спорту, дзе праяўляецца ўзаемадзеянне бацькоў і дарослых, — каратэ. Не першы раз наведваю спаборніцтвы па шатакан каратэ-до, якія сталі традыцыйнымі і апошнія чатырнаццаць гадоў напярэдадні Міжнароднага жаночага дня праходзяць у нашым райцэнтры. Прыемна канстатаваць, што з кожным годам колькасць каратыстаў павялічваецца.

– Асаблівасцю праграмы спаборніцтваў з’яўляецца ўдзел у іх, акрамя юных каратыстаў, дзяўчат-спартсменак і спартсменаў-бацькоў, а таксама спаборніцтвы па тушэнні свечак, якія лічацца ў шатакане своеасаблівым тэхнічным кантрольным тэстам майстэрства, – адзначае Лілія Плахава. – Настрой у дзень спаборніцтваў святочны, хоць часам не абыходзіцца і без траўмаў. Але на фоне баявога азарту любая драпіна — дробязь.

Хочацца назваць сёлетнюю сустрэчу каратыстаў яркім букетам-з эмоцый, з кветак, якія атрымалі жанчыны – спартсменкі і суддзі, цёплых слоў, адрасавых тым, для каго каратэ стала ўкладам жыцця, з сонечнага сакавіцкага надвор’я.

Назіраючы за цырымоніяй узнагароджвання спартсменаў рознага у розных катэгорыях, звярнула ўвагу на размову дзвюх жанчын, якія, як высветлілася, мам юных каратыстаў з Віцебскай вобласці: “Не думала, што сюды завітае столькі начальства. Відавочна, што спорту тут удзяляюць шмат увагі…”. А гасцей сапраўды было шмат. Гэта заслужаны майстар спорту краіны, шматразовая пераможца міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, тэхнічны дырэктар Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до Святлана Вількіна, прызёр чэмпіянату свету і Еўропы па шатакан каратэ-до сярод ветэранаў, кавалер ордэна Маці за нараджэнне і выхаванне шасцярых дзяцей Алена Корвін-Кучынская, першы намеснік старшыні райвыканкама Юрый Дзядзюк, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызме Уладзімір Казючыц, дырэктар гімназіі Галіна Казлоўская, першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч.

Узначальваў спаборніцтвы старшыня Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Андрэй Вількін. Спаборніцтвы разгарнуліся на дзвюх пляцоўках, дзе прадстаўнікі розных клубаў змагаліся за званне лепшых у сваіх узроставых катэгорыях.

Каманда уздзенскага клуба “Бушыдо”, у саставе якой быў 41 чалавек, таксама атрымала шмат узнагарод. Залатыя медалі заваявалі Вікторыя Пяткевіч, Мілана Жук, Алясандр Тоўсты, Ірына Буглак, Анастасія Рабава, Надзея Ранько, Марк Тарасюк. Сярэбраныя медалі папоўнілі скарбонкі Яўгенія Мухамеджанава (двойчы), Мікіты Фенюка, Ірыны Буглак (двойчы), Любові Пнеўскай, Ліліі Плахавай, Ірыны Кажамячонак, Жанны Пятроўскай, Дар’і Ліпай, Арцёма Цвірко. Бронзавыя медалі атрымалі Яўгенія Янчэўская, Вікторыя Пяткевіч, Аляксандр Тоўсты, Любоў Пнеўская, Ірына Кажамячонак, Вольга Калеснічэнка.

Добрай традыцыяй стала ўручэнне членскіх білетаў выхаванцам раённага клуба “Бушыдо”. З рук Святланы Вількінай іх атрымалі Аляксандр Барташ, Павел Жасткоў, Данііл Мохарт, Арцём Мушакоў, Арсеній Пятровіч, Андрэй Чарнавус, Георгій Чарнавус, Яўгенія Янчэўская, Аляксандра Янчэўская, Юлія Буглак і Дар’я Ліпай.

На спаборніцтвах панавала непаўторная атмасфера, прасякнутая экзатычнай энергетыкай усходняга баявога мастацтва. Што тычыцца пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў, усе яны атрымалі арыгінальныя медалі, дыпломы і спецыяльныя прызы.

Вера ЛУКАШЭВІЧ