Усё для сада і агарода знойдзецца паблізу Басманоўкі — zorkanews.by

Усё для сада і агарода знойдзецца паблізу Басманоўкі

Два гады назад паблізу вёскі Басманоўка быў адкрыты садовы цэнтр. Удалае размяшчэнне яго каля рэспубліканскай трасы Р23 Мінск-Мікашэвічы, зрабіла гэта месца даволі папулярным. Тут, напэўна, якраз тая сітуацыя, калі прынцып “Не праходзьце міма”, а у даным выпадку “Не праязджайце”, дзейнічае сам сабой.

—Прынцып прынцыпам, а калі б не было ў нас такога выбару і такой зладжанай аператыўнай работы, то і выніку адпаведнага не было б, — сведчыць загадчыца цэнтра Алена Гайдукевіч. — Для сада і агарода ў нас ёсць практычна ўсё, як для пасадкі, так і апрацоўкі: насенне, грунты, удабрэнні, інвентар. Ды і ў вялікім асартыменце. Калі ж чагосьці і не акажацца, а такое бывае вельмі рэдка, аператыўна папаўняем гэту нішу. Увогуле, за два гады паспяховай работы садовы цэнтр поўнасцю сябе апраўдаў, яго наведвальнасць вельмі добрая. Прычым, “не дрэмлем” мы і ў зімовыя месяцы.

Значную частку тавару цэнтра займаюць кветкі і расліны хвойных парод, якія так актыўна зараз выкарыстоўваюцца для азелянення і дэкору прысядзібных і дачных участкаў. Попыт на іх пачынаецца ўжо з сакавіка-красавіка. Асабліва гарачымі з’яўляюцца перадсвяточныя дні. Тады акрамя прадаўцоў “за прылавак” становяцца і іншыя работнікі. Мяркуючы па мінулагодніх продажах, напрыклад, да жаночага свята тут разыходзіцца каля паўтары тысячы букетаў. Ажыўлена ідзе гандаль кветкамі і ў выхадныя. А самы жаданы падарунак для жанчыны, як вядома, — “цветы без повода”.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Фота Сяргея ШАРАЯ

Это интересно

2 Комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *