18 юным жыхарам Уздзеншчыны ўручылі пашпарты ў гісторыка-краязнаўчым музеi - zorkanews.by

18 юным жыхарам Уздзеншчыны ўручылі пашпарты ў гісторыка-краязнаўчым музеi

Для васямнаццаці юных жыхароў раёна юбілейны Дзень Канстытуцыі Рэспублiкi Бедарусь набыў асаблівае значэнне — яны атрымалі пашпарты. Для іх – пераможцаў прадметных алімпіяд, выдатных спартсменаў, актыўных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і школьнага жыцця, актывістаў БРСМ, арганізавалi ўрачыстасць у гісторыка-краязнаўчым музеi.

У зале сабраліся маладыя людзі, якія толькі ўступаюць у дарослае жыццё, ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Спірына, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Юлія Шчэрба, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Лычкоўская, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Яўгеній Уласевіч.

Звяртаючыся да моладзі, Ігар Пятровіч адзначыў:

Мне прыемна бачыць вас, маладое пакаленне, якое паспела заявіць пра сябе і ў вучобе, і ў жыцці раёна. З гэтай хвіліны вы ўступаеце ў дарослае жыццё, жадаю вам быць патрыётамі, любіць сваю Радзіму, расці і працаваць дзеля дабрабыту краіны і сваёй малой радзімы.

Патрыятычным настроем было напоўнена выступленне Яўгенія Уласевіча.

Пад апладысменты Ігар Пятровіч уручыў пашпарты, а актывіст раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Андрэй Насонаў – маляўнічыя падарункавыя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Слова ад моладзі трымала вучаніца Зенькавіцкай школы Паліна Дземух.

– Гэты дзень для нас асаблівы, і не толькі таму, што мы атрымалі дакумент грамадзяніна, але і таму, што адбылося гэта ў дзень святкавання 25-годдзя Асноўнага Закона краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы разумеем, што нам патрэбна не толькі захоўваць тую спадчыну, якую мы маем, але і прымнажаць яе новымі здабыткамі, імкнуцца стаць лепшымі, каб праз гады павесці за сабой ужо новае пакаленне. І мы не павінны забываць пра сваю малую радзіму, бацькоўскі дом, адкуль і пачалася наша дарога жыцця.

Не абыйшлося на ўрачыстасці і без падарункаў. Музычныя нумары прагучалі ў выкананні вакольнай групы дзіцячай школы мастацтваў і салісткі РДК Караліны Прыёмка. Затым была экскурсія па выставачных залах музея, у час якой навуковы супрацоўнік Анжэла Вінаград паведала пра найбольш важныя падзеі з жыцця Уздзеншчыны і вядомых асоб, якія ў розныя гады складалі гісторыю раёна. Завяршальным акордам мерапрыемства стаў флэшмоб пад песню Аляксея Хлястова «Беларусь”:

Это край необъятных полей, 
Свежей пашни и детской мечты...
Мы согреты теплом матерей
Родником бьется сердце в груди...

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея ШАРАЯ

Это интересно