З 13 па 20 красавіка пройдзе штогадовая акцыя “Тыдзень лесу” — zorkanews.by

З 13 па 20 красавіка пройдзе штогадовая акцыя “Тыдзень лесу”

З 13 па 20 красавіка ў чарговы раз пройдзе штогадовая акцыя “Тыдзень лесу”. Сёлета яна прымеркавана да Году малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемств расказвае выконваючая абавязкі намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Таццяна ПАРФІНОВІЧ:

—Галоўная мэта мерапрыемства — прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да праблем лясной гаспадаркі, папулярызацыі беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. І аб тым што гэта акцыя знайшла шырокую падтрымку грамадскасці, яскрава сведчыць тое, што сёлета яна пройдзе ўжо ў 12-ы раз.

— Якія асноўныя віды работ запланаваны на гэты Тыдзень?

—Як і ў мінулыя гады, гэта будзе пасадка лесу і ўборка яго ад смецця і захламленасці. Гэту работу лесаводы праводзяць пастаянна, распачалі яе і сёлета. На працягу акцыі мяркуецца, што да работнікаў лесу далучацца і ўсе жадаючыя. Гэта могуць быць грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі і проста жыхары ці госці раёна. Як паказвае практыка мінулых гадоў, удзел у акцыі толькі згуртоўвае людзей, зараджае пазітывам. Летась, напрыклад, удзельнікамі акцыі стаў 581 чалавек, з якіх больш трохсот былі добраахвотнымі памочнікамі лесаводаў.

—Калі ёсць жаданне выйсці на пасадку лесу ці яго ўборку, куды неабходна звяртацца?

—Улічваючы, што акцыя ахоплівае ўсе нашы лясніцтвы, то можна звяртацца непасрэдна ў бліжэйшае лясніцтва або лясгас. Усе арганізацыйныя моманты можна ўдакладніць па тэлефонах 65-6-45, 51-5-83. Дарэчы, усім неабходным інструментам мы забяспечваем. Таму будзем рады ўсім, хто пажадае зрабіць свой уклад у прымнажэнне ляснога фонду Уздзеншчыны.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *