Да 11 мая прадоўжаны тэрмін прыёму заяў для паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенна-тэхнічныя факультэты БНТУ, БДУІР — zorkanews.by

Да 11 мая прадоўжаны тэрмін прыёму заяў для паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенна-тэхнічныя факультэты БНТУ, БДУІР

Да 11 мая прадоўжаны тэрмін прыёму заяў ад грамадзян у ваенных камісарыятах (адасобленых групах) па месцы жыхарства для ўдзелу ў прафесійным адборы кандыдатаў для паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенна-тэхнічныя факультэты БНТУ, БДУІР, а таксама вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

—Лічу, што гэта добрая нагода для тых выпускнікоў, якія яшчэ не вызначыліся са сваім канкрэтным выбарам,— сведчыць начальнік адасобленай групы ваенкамата Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Аляксандр ТОЎСЦІК. – Выпускнікам прапануецца вялікі шэраг спецыяльнасцей , якія могуць спатрэбіцца ў цывільным жыцці. Напрыклад, шырокі выбар такіх спецыяльнасцей прапануе Дэпартамент транспартнага абслугоўвання Міністэрства абароны і Упраўлення сувязі. Заўсёды прэстыжнай была і застаецца вучоба ў войсках супрацьпаветранай абароны і ваенна-паветраных войсках. На адным з такіх факультэтаў у свой час давялося займацца і мне. І ад вучобы, і ад службы толькі самыя станоўчыя ўражанні. Вельмі шмат дае вучоба ў ваеннай установе ў сэнсе самаразвіцця і самарэалізацыі. Прыцягвала і прыцягваюць сапраўдных мужчын упраўленне танкавамі падраздзяленнямі, гусенічныя і калёсныя машыны, а таксама служба ў разведвальным упраўленні. А каму, скажыце, не будзе цікава набыць спецыяльнасць і быць на “ты” з артылерыйскім і ракетным узбраеннем? У сучаснай арміі запатрабаваны і спецыялісты, якія вядуць адміністрацыйна-прававую дзейнасць, інфармацыйна-псіхалагічнае забеспячэнне. Такія спецыяльнасці можна набыць ва ўстановах Міністэрстваабароны. Напрыклад, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт рыхтуе спецыялістаў па тылавым забеспячэнні войск.

Больш падрабязную інфармацыю аб ваенных навучальных установах можна атрымаць непасрэдна ў спецыялістаў адасобленай группы, куды, дарэчы, і трэба звяртацца з дакументамі. Гэта і ёсць тая першая інстанцыя, якая пацвердзіць правільнасць выбару. А што гэта так, неаднаразова сведчылі і прадстаўнікі Ваеннай акадэміі, прадстаўнікі воінскіх часцей і сам А. Тоўсцік, якія пастаянна выступаюць перад старшакласнікамі ў школах раёна. Пазнавальныя ў гэтым сэнсе і экскурсіі ў Ваенную акадэмію, у воінскія часці. Дарэчы, пяць сёлетніх выпускнікоў школ раёна ўжо вызначыліся з такім выбарам.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *