Суботнiк на тэрыторыi Нёманскага сельскага Савета — zorkanews.by

Суботнiк на тэрыторыi Нёманскага сельскага Савета

Шмат работы было зроблена на тэрыторыі Нёманскага сельскага Савета. Удзел у суботніку прынялі не толькі работнікі сельвыкагнкама, але і мясцовай школы, дзіцячага сада, гаспадаркі.

Работы падзялі так, што на розных аб’ектах шчыравалі цэлыя працоўныя дэсанты: адны фарбавалі агароджу на могілках, другія наводзілі парадак вакол помніка землякам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннкай вайны, трэція ачышчалі тэрыторыю могілак ад леташняй лістоты і хмызняку і г. д.

Такая зладжанасць у рабоце сведчыць толькі ад адказнасці тых, каму не абыякавы лёс і знешні выгляд свайго населенага пункта.

– Усім, хто разам з намі выйшаў на суботнік, выказваю толькі шчырыя словы падзякі, – сказала старшыня Нёманскага сельвыканкама Наталля КРУК.

Вера ЛУКАШЭВIЧ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *