На малой радзіме “БелАЗа” - zorkanews.by

На малой радзіме “БелАЗа”

Інфармацыйна-асветніцкі праект “Міншчына дзіўная” завяршае сваё падарожжа па рэгіёнах вобласці. Апошнім пунктам маршруту стала незвычайнае месца – горад Жодзіна.

Менавіта тут вырабляюць кар’ерную тэхніку з сусветным імем, у гэтым кутку Беларусі можна ўбачыць унікальную царкву з двухсхільным дахам у некалькі шэрагаў і вядомы кожнаму школьніку манумент маці-патрыётцы Анастасіі Фамінічне Купрыянавай.

З гісторыі

Прамысловы горад Жодзіна з’явіўся ў 1963 годзе на месцы мястэчка Жодзін. Яно, у сваю чаргу, стаяла на рацэ Пліса з 1643 года дзякуючы Багуславу Радзівілу – і першапачаткова называлася Багуслаў Поле. Аб паходжанні сучаснай назвы існуе некалькі легенд: аб закаханым ваеннапалонным Жордэне, аб рацэ са слёз дзяўчыны Жодзінкі, аб злым прагным млынары, пра якога так і казалі: “Змалоць муку ў скнары”.

Калі ж ад легенд звярнуцца да дакументаў, то ўпершыню паселішча Жодзіна Слабада згадваецца ў 1688 годзе. З XVII стагоддзя яно ўваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага і належыць магнатам Радзівілам. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Жодзіна Слабада пераходзіць да Расійскай імперыі, пры гэтым горад трапляў пад шквал кожнай вайны. Пасля Другой сусветнай тут пачалі будаваць Смалявіцкую ГРЭС і завод “Дормаш”, а потым на яго базе – Беларускі аўтамабільны завод па выпуску вялікагрузных аўтамабіляў. Горад рос, кожнае прадпрыемства будавала свой жылы раён, а “стары горад” з прыватнай забудовай застаўся паміж заводамі і вадасховішчам ГРЭС.

Самім убачыць і другім расказаць

У 1975 годзе ў Жодзіне быў урачыста адкрыты манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай, які адразу ж стаў гонарам і візітнай карткай горада. Правобразам для скульптуры маці стала жыхарка Жодзіна, маці пецярых сыноў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Наведаўшыся ў Жодзіна, абавязкова зазіріце і ў мясцовы дэндрапарк: ужо больш за 50 гадоў тут растуць хмызнякі і дрэвы, нехарактэрныя для беларускіх шырот.

У горадзе ёсць некалькі цікавых культавых збудаванняў: Каталіцкі Касцёл Маці Божай Фацімскай ў стылі неаготыкі, праваслаўная царква Багародзіцы Збавіцелькі. Самы ж стары храм – царква Святога Архістратыга Міхаіла.

Гістарычны помнік у гонар ўзнікнення горада – комплекс “Багуслаў Поле”. На вялікай зялёнай паляне ўзведзены макет вадзянога млына і старога беларускага падворка з драўлянымі хаткамі, скульптурамі і калодзежам. Перад варотамі стаіць драўляны зруб з надпісам: “365 год таму назад на злучыне Плісы і Жодзінкі Багуславам Радзівілам заснавана мястэчка Багуслаў Поле, якое паклала пачатак гораду Жодзіна. Ва ушанаванне той даўняй падзеі ўсталяваныя гэты памятны знак”.

Больш за ўсё горад Жодзіна славіцца сваімі вялізнымі кар’ернымі самазваламі і аднайменнай прадпрыемствам. БелАЗ грузападымальнасцю 450 тон, вышынёй у пяціпавярховы дом і шырынёй у 9,5 метраў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Усё дасягнутае БелАЗам за больш чым шасцідзесяцівасьмігадовую гісторыю завода – вынік рэалізацыі галоўнай палітыкі прадпрыемства: найбольш поўнага задавальнення запытаў спажыўцоў, з якімі Беларускі аўтамабільны завод звязвае даўняе і плённае супрацоўніцтва.

Конкурс маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд” праводзіцца прадпрыемствам з 2002 года і стаў адным з нямногіх некамерцыйных стабільных спаборніцтваў маладых талентаў нашай краіны.

У цэлым жа прамысловасць горада прадстаўлена 11-цю прадпрыемствамі. Пасля БелАЗа ў спісе найбуйнейшых – кавальскі завод цяжкіх штамповак, які спецыялізуецца на вырабе камплектуючых для МАЗаў і сельгасмашын. А вось трыкатаж “Світанак” ведаюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Італіі, Германіі, Нідэрландах, краінах СНД і Балтыі.

Это интересно