Урачысты мітынг прайшоў на пляцоўцы каля райвыканкама — zorkanews.by

Урачысты мітынг прайшоў на пляцоўцы каля райвыканкама

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды на пляцоўцы каля райвыканкама прайшоў урачысты мітынг.

Галоўныя сімвалы нашай краіны – герб, сцяг і гімн — гэта гісторыя і будучае беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі і маральныя каштоўнасці. У гэтых сімвалах закладзена ідэя роўнасці ўсіх грамадзян, незалежна ад сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці.

— Шанаваць і паважаць галоўныя сімвалы краіны — абавязак кожнага грамадзяніна, — адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Савіцкі, вітаючы ўдзельнікаў мітынга, а ў іх асобах і ўсіх жыхароў раёна. — Няхай гэтыя дзяржаўныя каштоўнасці асвятляюць самыя галоўныя падзеі краіны. Міру, сонечнага неба, поспехаў ва ўсіх пачынаннях дзеля росквіту нашай Радзімы!

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена супрацоўніцы раённай бібліятэкі Святлане Нісцюк і вучню СШ № 2 імя К. Крапівы Уладзіславу Зыблюку.

Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь. Кранальныя і велічныя радкі яго прапускае праз сябе кожны прысутны:

Слаўся, зямлі нашай

светлае імя,

Слаўся, народаў

братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней,

Беларусь!

І вось сцяг узняты. Лёгкі майскі ветрык падымае і развявае яго на флагштоку. Прыгожая майская ўрачыстасць завяршаецца вершаванымі радкамі і патрыятычнай песняй.

Фотарэпартаж Сяргея ШАРАЯ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *