Уздзенскія спартсмены ў ліку пераможцаў IV Міжнароднага юнацкага турніру па боксе — zorkanews.by

Уздзенскія спартсмены ў ліку пераможцаў IV Міжнароднага юнацкага турніру па боксе

З 3 па 5 мая ў горадзе Ліда прайшоў IV Міжнародны юнацкі турнір па боксе памяці двойчы Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта авіяцыі Леаніда Бяды.

Гэты турнір стаў чарговым выпрабаваннем для ўздзенскіх баксёраў, выхаванцаў трэнераў ДЮСШ Ігара Хрыпко і Паўла Баршчэўскага. У баях за прызавыя месцы нашы хлопцы супрацьстаялі сапернікам не толькі з Беларусі, але і з Расіі і Украіны.

Баі, поўныя азарту, адточаных удараў і прагі да перамогі, не пакінулі раўнадушнымі балельшчыкаў, хаця, па словах трэнераў, напружаных момантаў хапала ды і асобным баксёрам спатрэбілася дапамога медыкаў. Нашы хлопцы паказалі дастойныя вынікі, вярнуўшыся дадому з узнагародамі – заслужанымі медалямі. Бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Максім Кастырчанка (вагавая катэгорыя 43 кілаграмы) і Сяргей Клочка (54 кг). Срэбра на рахунку Арцёма Ткачова (54 кг). Залаты медаль папоўніў скарбонку Віктара Кавалёва (38, 5 кг).

Наперадзе ў нашых баксёраў новыя турніры. Так трымаць, хлопцы! Балеем за вас!

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *