Адкрыты турнір па настольным тэнісе. Кубак Мінскай вобласці па жаночаму валейболу. Летняе мнагабор’е “Здароўе” сярод школьнікаў — zorkanews.by

Адкрыты турнір па настольным тэнісе. Кубак Мінскай вобласці па жаночаму валейболу. Летняе мнагабор’е “Здароўе” сярод школьнікаў

Настольны тэніс

На турніры ў Дзяржынску

На базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Дзяржынскага раёна прайшоў першы адкрыты турнір па настольным тэнісе, прысвечаны памяці Рамана Аляксандравіча Быстрова – чалавека, які ўнёс сваім асабістым прыкладам бясспрэчны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, а асабліва, настольнага тэніса, у Дзяржынскім раёне.

У турніры прынялі ўдзел 47 спартсменаў з Дзяржынскага, Валожынскага і Уздзенскага раёнаў, горада Мінска. Сярод іх ветэраны, дзеці, прафесійныя спартсмены і аматары.

Уздзенскія тэнісісты патрапілі ў лік пераможцаў. Другое месца сярод мужчын заняў Юрый Фянюк. Сярод жанчын першай стала Аліна Абозная, трэцяй – Анастасія Стралкоўская. Віншуем!

Валейбол

У шасцёрцы лепшых

Каманда нашага раёна (трэнер Эдуард Шыбко) годна выступіла на Кубку Мінскай вобласці па жаночаму валейболу, саставіўшы дастойную канкурэнцыю сапернікам і патрапіўшы ў шасцёрку.

У чарговы раз спаборніцтвы праходзілі ў нашым раёне на базе двух гульнёвых пляцовак гімназіі. Сёлета ўдзел у турніры прынялі 13 жаночых каманд па валейболу.

Дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Уладзімір Кісель расказвае:

– Рэгламент быў такі: на папярэдняй стадыі спаборніцтваў каманды падзялілі на дзве падгрупы, дзе яны згулялі паміж сабой па кругавой сістэме. Па выніках папярэдняга розыгрышу па дзве лепшыя каманды кожнай падгрупы выходзілі ў паўфінал. У паўфінале каманды, якія занялі першыя месцы, гулялі з дружынамі, якія сталі ў падгрупах другімі. Далей – матч за трэцяе месца і фінал.

У тройку лідараў выйшлі каманды Берэзінскага, Пухавіцкага і Салігорскага раёна.

Мнагабор’е

Спаборнічалі школьнікі

Завяршыліся раённыя спаборніцтвы па летнім мнагабор’і “Здароўе” сярод школьнікаў.

Праграмай спартакіяды былі прадугледжаны такія конкурсныя заданні, як скачкі ў даўжыню, бег на кароткую і доўную дыстанцыі, падцягванне на перакладзіне (для юнакоў), згібанне і разгібанне рук (для дзяўчат).

У групе “А” лепшыя вынікі паказалі вучні СШ № 2 імя К. Крапівы, СШ № 1 імя А. Пушкніна і гімназіі. У групе “Б” у тройку лідараў увайшлі каманды Суткаўскай, Зенькавіцкай і Сямёнавіцкай школ.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *