Праверка санiтарнага стану тэрыторый дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў — zorkanews.by

Праверка санiтарнага стану тэрыторый дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў

Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праверылі санітарны стан тэрыторый дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў раёна.

Нягледзячы на распараджэнне Мінскага аблвыканкама ад 4 красавіка 2019 года №49р “Аб правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі” кіраўніцтвам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў “Піндрэў” (веска Стальбоўшчына), “Актух” (Прусінава), “Гранд”, “Велфеа”, “БелФіалент (Вялікая Вуса), “Ромб” (Чырвоная Ніва), “Сімтэкс-М” (Валяр’яны), “Леспартнёр” (агарагарадок Возера), “СпецВудТранс” (райцэнтра), індывідуальнымі прадпрымальнікамі Д. Урбановічам (Вялікая Вуса), А. Рыжскім (Узда), фізічнай асобай М. Шыбко (Глінішчы) не прыняты меры па навядзенні парадку. Тэрыторыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў знаходзяцца ў дрэнным стане: месцы для захоўвання лесаматэрыялаў, металалому, адходаў не вызначаны, неабходна адрамантаваць агароджу, прыбраць смецце.

Па выніках маніторынгу падрыхтаваны рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты ІП А. Рыжскі, дырэктар “СпецЛесПартнёра”, намеснік дырэктара “Ромба”. Раней за аналагічныя парушэнні адміністрацыйнае пакаранне атрымалі кіраўнікі “СпецЛесПартнёра”, двойчы — “Ілія Сервіса”, “КМП-2010”, “БелФіалента”.

Работа па навядзенні парадку на тэрыторыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў застаецца на кантролі санэпідслужбы.

Таццяна ЛУЧАНОК, памочнік урача-гігіеніста РЦГіЭ

Фота аўтара

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *