Спаборніцтвы сярод сандружын прайшлі ў Уздзенскім раёне — zorkanews.by

Спаборніцтвы сярод сандружын прайшлі ў Уздзенскім раёне

7 чэрвеня на гарадскім стадыёне санітарныя дружыны і звёны арганізацый, прадпрыемстваў раёна здавалі экзамен па аказанні дапамогі пры надзвычайных сітуацыях. 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрымства звярнуліся старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Аляксандр Андросік, выконваючы абавязкі начальніка медыцынскай службы грамадзянскай абароны, намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Уладзіслаў Гаўрусік. 

Каманды прайшлі пяць этапаў, паказваючы сваё ўменне хутка прымаць рашэнні ў надзвычайных сітуацыях: перавязка і транспарціроўка цяжкапараненага, адзяванне процівагаза ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння, іншае. Члены сандружын здавалі і тэарэтычны экзамен. Удзельнікі пераходзілі ад этапа да этапа дружна і зладжана. Усе паказалі выдатную падрыхтоўку. Па выніках спаборніцтваў у намінацыі “Лепшы звеннявы” адзначана Святлана Шавель (агракомплекс “Белая Русь”), “Лепшы камандзір санітарнага звяна” – Аляксандр Сянькевіч (жыллёва-камунальная гаспадарка). 

Як размеркаваліся месцы, якая каманда прадставіць раён на абласных спаборніцтвах? Пра гэта чытайце на старонках раённай газеты “Чырвоная зорка”.  

Наталля КЛІМОВІЧ 

Фота Сяргея ШАРАЯ 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *