Тэнісныя баталіі праходзілі на базе СШ № 2 імя К. Крапівы — zorkanews.by

Тэнісныя баталіі праходзілі на базе СШ № 2 імя К. Крапівы

Спаборніцтвы па настольным тэнісе на ІІ Еўрапейскіх гульнях пройдуць ў Мінску з 22 па 29 чэрвеня на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. Будзе разыграна пяць камплектаў медалёў: у камандным і адзіночным разрадах сярод мужчын і жанчын, а таксама ў змешаным парным разрадзе. Удзельнікамі спаборніцтваў стануць больш як 100 чалавек.

Шмат увагі гэтаму віду спорту надаюць і ў нашым раёне. Актыўна праводзяць час з ракеткамі і падлеткі, і дарослыя.

– Настольны тэніс – выдатнае правядзенне часу для мэтанакіраваных людзей, якія жадаюць развіць упартасць, хуткасць рэакцыі, самастойнасць, смеласць, рашучасць, ініцыятыўнасць, вытрымку, уменне валодаць сабой, – перакананы трэнер Алег Плахаў.

У Брэсце…

“Белыя маланкі” – так называліся фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2007 гадоў нарадждэння, што прайшлі на Брэстчыне. Мінскую вобласць прадстаўлялі каманды тэнісістаў з нашага раёна, якія сталі пераможцамі абласных спаборніцтваў.

Каманда юнакоў, у складзе якой выступалі Іван Ражкоў, Цімафей Голуб (гімназія), Віктар Астравух (СШ № 2), Максім Кашко (Ліцвянская школа), заняла ІІІ месца. Дзяўчатам (Ксеніі Муратавай з СШ №2, Кацярыне Колас з гімназіі, Крысціне Чычыра з Ліцвянскай школы, Анастасіі Фокінай з Азерскай школы) трохі не хапіла, каб трапіць у тройку лідараў: на іх рахунку – чацвёртае месца.

і ва Уздзе

Шмат эмоцый падарылі тэнісныя баталіі ўдзельнікам раённых спаборніцтваў па настольным тэнісе. Тэнісныя баталіі праходзілі на базе СШ № 2 імя К. Крапівы.

Па выніках турніру ў жаночую тройку лепшых тэнісістаў патрапілі Марыя Лічко, Вера Лукашэвіч і Ірына Глазава. Сярод мужчын прызавыя месцы занялі Сяргей Пагосаў, Валерый Галушка і Сяргей Пармон. Прызёры спаборніцтваў узнагароджаны граматамі раённай арганізацыі ветэранаў фізічнай культуры і спорту.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *