Змяненні ў вядзенні ўліку даходаў і расходаў — zorkanews.by

Змяненні ў вядзенні ўліку даходаў і расходаў

5 красавіка гэтага года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. №5 “Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку ўліку даходаў і расходаў”.

Інструкцыяй устаноўлены парадак вядзення ўліку даходаў і расходаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія: уплачваюць падаходны падатак з фізічных асоб; уплачваюць адзіны падатак; прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП) і вядуць улік у кнізе ССП.

Інструкцыяй устаноўлены пералік новых форм уліковых дакументаў, якія неабходна весці ІП у залежнасці ад уплочваемага імі падатку. Як і раней, уліковыя дакументы можна весці і на папяровых носьбітах, і ў электронным выглядзе. Не памяняліся формы кніг уліку асноўных сродкаў, нематэрыяльных актываў, асобных прадметаў у саставе абаротных сродкаў, сыравіны і матэрыялаў, гатовай прадукцыі. Разам з тым ІП прадастаўлена права не выкарыстоўваць названыя вышэй кнігі. Узамен ім трэба распрацаваць уласныя формы, прадугледзеўшы ў іх неабходныя паказчыкі для вядзення ўліку і налічэння падатковай базы.

Цяпер ІП дадзена магчымасць вядзення аднаго агульнага ўліковага дакумента, з ажыццяўленнем запісаў аб асноўных сродках, нематэрыяльных актывах, асобных прадметах у саставе абаротных сродкаў, сыравіне і матэрыялах, таварах (гатовай прадукцыі), сумавым уліку тавараў, уліку сум падатку на дабаўленую вартасць у асобных раздзелах гэтага ўліковага дакумента ў адпаведнасці з асаблівасцямі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Унесены змены ў назвы асобных граф кнігі ўліку даходаў і расходаў. Гэта выклікана тым, што ў 2019 годзе ІП-падаходнікам прадастаўлена права выбару прынцыпу ўліку даходаў ад рэалізацыі (пасля аплаты ці пасля адгрузкі). А яшчэ цяпер пры выплаце даходаў фізасобам наяўнымі грашыма індывідуальны прадпрымальнік мае права скласці плацежную ведамасць у адвольнай форме з абавязковым утрыманнем рэквізітаў для пярвічных уліковых дакументаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі па адрасе: г. Дзяржынск, вул. Ленінградская, 14, па тэлефонах (8-01716)-7-65-74, 7-68-82, 6-45-01 і на сайце МПЗ www.nalog.gov.by.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Дзяржынскім раёне

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *