Парушэнняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы не змяншаецца — zorkanews.by

Парушэнняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы не змяншаецца

Жыллёва-камунальная гаспадарка на працягу шэрагу гадоў пад асаблівым кантролем. Аднак колькасць выяўленых парушэнняў у гэтай сферы не змяншаецца.

Не стала выключэннем і РУП “Уздзенская ЖКГ”, праверка дзейнасці якой праведзена Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў маі гэтага года. Тут выяўлена шмат парушэнняў, у асноўным абумоўленых неналежным вядзеннем бухгалтарскага ўліку.

Так, прадпрыемства на працягу некалькіх гадоў утойвала стратнае становішча. З гэтай мэтай даходы дабавачнага фонду незаконна (парушаны нормы Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.10.2006 № 622) адносіліся на змяншэнне страт па бягучай дзейнасці. Як вынік, у 2016-2018 гг., маючы страты ў сумах 220 тыс. руб., 419 тыс. руб. і 567 тыс. руб. адпаведна, па рахунках прадпрыемства значыўся прыбытак.

Пры гэтым недахоп фінансавых рэсурсаў не дазваляў прадпрыемству бесперабойна фінансаваць мерапрыемствы па бягучай дзейнасці, адбіваўся на незахаванні тэрмінаў правядзення першачарговых плацяжоў, уключаючы разлікі з работнікамі па заработнай плаце.

Толькі з мая па красавік 2018 года РУП “Уздзенская ЖКГ” дапусціла 191 выпадак несвоечасовай выплаты заработнай платы. Часта на яе выплату незаконна расходаваліся паступіўшыя ад грамадзян адлічэнні на капітальны рамонт жыллёвага фонда. На працягу 2016-2018 гг. на гэтыя мэты было накіравана 18,4 тыс. руб. адлічэнняў, якія па выніках праверкі вернуты прадпрыемству.

У ходзе праверкі інвентарызацыяй выяўлена 196 неулічаных у бухуліку кватэр дзяржжылфонду агульным коштам 6,3 млн. руб і 55 кантэйнерных пляцовак (25,7 тыс. руб.), а таксама 6 зямельных участкаў для ўтрымання міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў (агульнай плошчай 5,61 га).

Таксама праверкай устаноўлена незаконнае атрыманне бюджэтных сродкаў, недаплата падаткаў, завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ, парушэнні па абыходжанні з камунальнымі адходамі і інш.

Па выніках кантрольнага мерапрыемства да вінаватых будуць прыменены прадугледжаныя заканадаўствам меры рэагавання. Матэрыялы праверкі будуць накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы ім прававой ацэнкі.

Упраўленне кантролю галін гаспадаркі Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *