Адкрыццё супермаркета “Радуга” і рэстарана хуткага харчавання “Гудзон” - zorkanews.by

Адкрыццё супермаркета “Радуга” і рэстарана хуткага харчавання “Гудзон”

Дзень 15 чэрвеня стаў знакавай для нашага райцэнтра. У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё супермаркета “Радуга” і рэстарана хуткага харчавання “Гудзон”. Размясціліся новыя аб’екты гандлёвай сеткі ТАА “Гандлёвы дом “Радуга-святло” па адрасе вул. Савецкая, 1.

Для пачатку трохі звестак пра гэту арганізацыю. Гісторыя ТАА “Гандлёвы дом “Радуга-святло” пачалася ў 2004 годзе з адкрыцця першага магазіна. Цяпер гэта сапраўдная гандлёвая сетка са сваімі магазінамі і рэстаранамі. Сёлетні год для арганізацыі – юбілейны. 15 гадоў – на рынку! За гэты час “Радуга” адкрыла магчымасці для больш як 1500 супрацоўнікаў. У юбілейны год яна завітала і ў наш райцэнтр, адкрыўшы тут 17-ы па ліку супермаркет і 4-ы рэстаран “Гудзон”.

І гэта далёка не мяжа! У планах гандлёвага дома далейшае актыўнае развіццё сеткі сваіх магазінаў і рэстаранаў па ўсёй рэспубліцы.

Адчынілі дзверы магазін і рэстаран

Адкрыццё супермаркета, без сумлення, надоўга запомніцца жыхарам нашага райцэнтра. Да моманту адкрыцця амаль уся пляцоўка перад гандлёвым аб’ектам была запоўнена людзьмі. Многія ішлі сюды сем’ямі, як на свята. І ім сумаваць не давялося. Была арганізавана культурна-забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых. Многіх чакалі падарункі і прыемныя сюрпрызы.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця магазіна і пераразання чырвонай стужкі прыняла ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Анжэла Федчанка.

Як толькі была перарэзана чырвоная стужка, у гандлёвую залу зайшлі першыя пакупнікі. А першых пакупнікоў, дарэчы, было вельмі шмат, таму першыя пару гадзін у кожную з наяўных кас выстраіліся салідныя чэргі.

Як адзначаюць прадстаўнікі адміністрацыі ТАА “Гандлёвы дом “Радуга-святло”, для кампаніі – велізарная радасць і вялікае дасягненне адкрываць кожны новы аб’ект там, дзе яго асабліва чакаюць. “Радуга” плануе здзіўляць сваіх пакупнікоў ужо ўпадабанай многімі выпечкай і кулінарнай прадукцыяй уласнай вытворчасці, тортамі і пірожнымі ад кандытарскай фабрыкі “Белая Русь”, раздзелкай свежага мяса і птушкі. Працуе ў супермаркеце і аддзел прамысловых тавараў. Для пакупнікоў будуць дзейнічаць добрыя скідкі, акцыйныя прапановы, а таксама кожны можа прыняць удзел у бонуснай праграме.

Добрым дадаткам да супермаркета для жыхароў і гасцей Уздзеншчыны стане рэстаран хуткага харчавання і здаровага фастфуду “Гудзон”, фармат і стравы якога ўжо добра знаёмыя тым, хто наведваў падобныя ўстановы ў іншых гарадах вобласці. Галоўныя перавагі, якія могуць ацаніць наведвальнікі рэстарана, – хуткая, смачная і, самае галоўнае, здаровая ежа. У меню “Гудзона”: арыгінальныя бургеры па фірмовых рэцэптах з натуральнымі інгрэдыентамі ў складзе, курачка грыль і піца. Аматары салодкага па вартасці ацэняць і дэсерты, а сагрэцца ў халоднае надвор’е дапамогуць гарачыя напіткі. Самыя маленькія наведвальнікі таксама не застануцца без увагі.

І гулялі, і спявалі, і таньчылі

Адметнасцю суботняга дня сталі і насычаная праграма, якую жыхарам і гасцям нашага горада прапанавалі арганізатары. Ужо здалёку ўвагу ўсіх прыцягвалі атракцыёны, на якія так хацелася патрапіць дзецям і падлеткам. Таму зразумела, чаму не меньшала чарга ў білетную касу. Аднак большасць людзей спяшалася заняць месцы за столікамі летняга кафэ, схаваўшыся ад спякотнага сонца, ці ў цені дрэў. Галоўнае, каб не вельмі далёка ад сцэнічнай пляцоўкі, бо праграмай быў прадугледжаны і святочны канцэрт.

Аднак яшчэ і да з’яўлення спевакоў пляцоўка не пуставала. З дзецьмі весела бавілі час аніматары, сярод прысутных асабліва вылучаліся артысты на хадулях і ў сцэнічных касцюмах любімых мультыплікацыйных перасанажаў. І як тут не зрабіць каларытны здымак-сэлфі! Такіх ахвотных было дастаткова. Многія (прычым не залежна ад узросту!) скарысталіся і магчымасцю зрабіць яркі аквагрым, дабавіўшы тым самым станоўчых эмоцый і сабе, і родным.

А вось з’яўленне доўгачаканых выканаўцаў яшчэ больш прыўзняло настрой тым, хто завітаў на ўрачыстасць. Песні ў выкананні кубінскага дуэта Barbara&Eduardo і кавер-бэнда “Ё-гурт” нікога не павінулі раўнадушнымі. А песню “Ё-гурта” “Из Узды к тебе я еду…” прысутныя праспявалі разам з артыстамі, пусціўшыся ў танцы.

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

Это интересно

2 Комментариев

  1. Паважаныя пісарчукі! Калі ласка, больш адказна стаўцеся да напісання тэкстаў на беларускай мове. Не так часта зараз гучыць яна, а пасля таго, як прачытаеш вось такія нататкі на трасянцы, зусім адпадае ахвота ёй карыстацца. Раўнадушны, напіткі, магазін, дабавіўшы… І гэта далёка не ўсе словы, якія выкарыстаў аўтар без перакладу на беларускую мову. Вось паслухайце : абыякавы, напой, крама, дадаўшы — гучыць як песня! Мякка і па-беларуску. З вялікай павагай да роднай мовы — неабыякавы мясцовы жыхар.

  2. А таксама Радуга-святло. Можа у́сё ж такi Вясёлка — святло…. Ну i таксама многiя i кафэ замест шматлiкiя i кавярня. Ну i канешне юбiлей у пятнаццацiгоддзе. Юбiлеi — гэта даты кратныя 10 альбо 25, то бок якiя дзеляцца на гэтыя лiчбы без астатку. Пятнадцаць нi на 10 нi на 25 не дзелiцца. Першы юбiлей быу́ пяць гадоу́ таму, наступны будзе цераз пяць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *