Уздзеншчына святкуе Дзень Незалежнасцi: дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі, канцэрт i салют - zorkanews.by

Уздзеншчына святкуе Дзень Незалежнасцi: дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі, канцэрт i салют

Свята мела прыгожы працяг на пляцоўцы каля Палаца культуры . Салдацкая каша, святочны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, тэматычныя пляцоўкі працягвалі атмасферу сяброўства, гасціннасці, святочнасці.

Святочны канцэрт пачаўся паказальнымі выступленнямі раённага клуба шатакан каратэ-до “Бушыдо”. Музычная праграма, падрыхтаваная артыстамі раённага Дома культуры, успрымаючыся на адным дыханні, услаўляла подзвіг народаў у гады вайны і прыгажосць чалавечых адносін.

Святочныя мерапрыемствы будуць доўжыцца і скончацца познім вечарам, калі разам з усёй краінай наша Уздзеншчына будзе спяваць гімн і радавацца святочнаму салюту.

Наталля КЛІМОВІЧ

Фота Сяргея ШАРАЯ

Это интересно