Урачыстым шэсцем прайшлi ўздзенцы да помнiка загінуўшым воінам — zorkanews.by

Урачыстым шэсцем прайшлi ўздзенцы да помнiка загінуўшым воінам

Пад бравурныя акорды марша ўрачыстым шэсцем ўздзенцы прайшлі да помніка загінуўшым воінам у парк Перамогі. Сёлета ў святочнай калоне ішлі разам з ветэранамі вайны і працы, працоўнымі калектывамі, моладдзю дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў з Шатурскага раёна Маскоўскай і Шымскага раёнаў Наўгародскай абласцей Расійскай Федэрацыі, Гробіньскага краю Латвійскай Рэспублікі і Яванскага раёна Рэспублікі Таджыкістан. 

Мінутай маўчання ўшанавалася памяць тых, хто цаной свайго жыцця заплаціў за наша шчасце жыць на свабоднай зямлі. Да падарожжа помніка ўскладаліся кветкі, карзіны, гірлянды. З прывітальным адрасам да ўсіх ўдзельнікаў святочнага мітынга звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі. Асаблівую ўдзячнасць адрасаваў ён ветэранам, пажадаў ім моцнага здароўя, жыццёвых сіл, сямейнага дабрабыту. 

Наталля КЛІМОВІЧ 

Фота Сяргея ШАРАЯ 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *