Рыхтуемся да перапісу: пра ўчасткі, персанал і не толькі — zorkanews.by

Рыхтуемся да перапісу: пра ўчасткі, персанал і не толькі

Усё менш дзён раздзяляе нас ад яшчэ адной значнай падзеі гэтага году – перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь, які пройдзе з 4 па 30 кастрычніка. І хаця здаецца час яшчэ церпіць, адказныя за яго правядзенне робяць крок за крокам па рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў. Пра чарговы этап гэтай важнай падзеі, якая датычыць літаральна кожнага жыхара нашай краіны расказвае начальнік раённага аддзела статыстыкі Марыя ДРЭЙЧУК:

—У адрозненні ад падобных перапісных кампаній, якія праходзяць ў нашай краіне адзін раз у дзесяць гадоў, гэта, як вядома, істотна адрозніваецца сваёй мабільнасцю і новымі тэхналогіямі пры зборы інфармацыі. Так, з 4 па 18 кастрычніка рэспандэнты змогуць самастойна перапісаць сябе і сваю сям’ю праз інтэрнэт. У гэты ж час будуць працаваць мабільныя групы і на прадпрыемствах. Затым на працягу двух дзён (19 і 20 кастрычніка) будзе праводзіцца актуалізацыя спісу адрасоў перапісчыкаў, і толькі з 21 па 30 кастрычніка пройдзе вуснае апытанне грамадзян па месцы жыхарства, якія не скарысталіся магчымасцю перапісу па інтэрнэту.

  • Для зручнасці насельніцтва будуць працаваць і стацыянарныя ўчасткі. Дзе і як?

—У першыя тры дні, з 4 па 6 кастрычніка, стацыянарныя ўчасткі будуць працаваць на ўсёй тэрыторыі Мінскай вобласці з 9.00 да 21.00 гадзін. Пасля — з 7 па 30 кастрычніка — яны прадоўжаць сваю работу ў гарадах, пасёлках гарадскога тыпу (з 9.00 да 20.00 гадзін) і буйных сельскіх населеных пунктах (з 9.00 да 19.00). На тэрыторыі нашага раёна створаны два стацыянарныя ўчасткі. Адзін, для жыхароў райцэнтра, знаходзіцца непасрэдна ў аддзеле статыстыкі (вуліца Савецкая, 22, будынак райвыканкама, кабінеты 303 і 304). Другі, для большай зручнасці жыхароў сельскай мясцовасці, размесціцца ў актавай зале раённай паліклінікі. Акрамя стацыянарных, у раёне створаны два перапісныя участкі і 27 падліковых участкаў.

  • Якая нагрузка кладзецца на перапісны персанал і наколькі ён ужо сфарміраваны?

—Зыходзячы з нормаў нагрузкі на часовы перапісны персанал, у раёне будуць задзейнічаны 34 чалавекі, у тым ліку 2 загадчыкі перапісных участкаў і 2 іх памочнікі, 30 перапісчыкаў, з якіх 3 чалавекі ў рэзерве. У горадзе ўтвораны адзін перапісны ўчастак і 8 асноўных падліковых. Сярэдняя норма на падліковы ўчастак складзе 1321 чалавек. У сельскай мясцовасці адпаведна: 19 участкаў і 663 чалавек.

  • Да асноўных падліковых участкаў замацаваны і некаторыя сацыяльныя ўстановы, абшчыны. Назавіце іх.

—Перапіс насельніцтва будзе праводзіцца і ў рэлігіёзных арганізацыях: мусульманскай абшчыне па вуліцы Кастрычніцкай, д.7, абшчыне па вуліцы Камуністычнай, д.4 у горадзе Узда, абшчыне “Прыход храма Святога прарока Іліі ў вёсцы Дзешчанка, абшчыне “Прыход храма Святых апосталаў Пятра і Паўла” у аграгарадку Возера. Наведаюцца перапісчыкі ва ўстанову для часовага прабывання насельніцтва ў бальніцы сястрынскага догляду ў вёсцы Цялякава, установу сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сацыяльную ўстанову ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама па вуліцы Рэвалюцыйная. д.1. Пастаянна пражывае ў іх 42 чалавекі. Усе гэтыя ўстановы і замацаваны за асноўнымі падліковымі ўчасткамі.

Вось так складваецца сітуацыя на даным этапе.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *