Хочаш атрымліваць даход — рэгіструйся — zorkanews.by

Хочаш атрымліваць даход — рэгіструйся

Асноўнай задачай падатковых органаў пры ажыццяўленні імі кантролю з’яўляецца выяўленне і папярэджанне парушэнняў заканадаўства. Рэгулярна праводзіцца маніторынг адкрытых крыніц даных, што размешчаны ў сродках масавай інфармацыі, сетцы інтэрнэт з мэтай выяўлення магчымых парушэнняў заканадаўства, у тым ліку спынення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці фізічных асоб.

За 2018 год інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах па Дзяржынскім раёне выяўлена 98 выпадкаў ажыццяўлення фізічнымі асобамі незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. У выніку даналічана адзінага падатку на суму 7,4 тысячы рублёў, вернута ў даход дзяржаве таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на 41,7 тысячы рублёў, накладзена адміністрацыйных штрафаў на 1,4 тыс. руб. Найбольшая колькасць такіх выпадкаў устаноўлена ў сферы рознічнага гандлю (у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнэту) і перавозкі пасажыраў (дзейнасць таксі).

У адпаведнасці з заканадаўствам у адносінах да асоб, што ажыццяўляюць незарэгістраваную прадпрымальніцкую дзейнасць, могуць быць прыменены наступныя меры адказнасці. Пры выяўленні ўпершыню ажыццяўлення відаў дзейнасці, указаных у падпунктах 1.1-1.3 пункта 1 артыкула 337 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выносіцца папярэджанне аб адказнасці за такі занятак з налічэннем адзінага падатка. Калі ж падобны факт будзе выяўлены паўторна і такая дзейнасць накіравана на сістэматычнае атрыманне дахода, у адпаведнасці з часткай 1-1 артыкула 12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях парушальніка чакае штраф у памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў і сродкаў учынення правапарушэння (ці без канфіскацыі), а таксама налічэнне да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці. Акрамя таго, фізічнай асобе прад’яўляецца адзіны падатак з прымяненнем каэфіцыента 5.

За ажыццяўленне незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці з атрыманнем дахода ў буйным ці асабліва буйным памеры ўстаноўлена крымінальная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Дзяржынскім раёне

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *