Праводзяцца прафілактычнае абслугоўванне і рамонтныя работы на кацельні - zorkanews.by

Праводзяцца прафілактычнае абслугоўванне і рамонтныя работы на кацельні

Добра вядома гэта майстру цэха цеплавой гаспадаркі Васілію Хальцаву, у падначаленні якога пяць вясковых кацельняў, якія працуюць як на мясцовых відах паліва, так і газе: у аграгарадках Сямёнавічы, Магільна, пасёлку Першамайск, вёсцы Кухцічы і ў раёне ветэрынарнай станцыі.

Сярод будынкаў, размешчаных у аграгарадку Магільна, кацельню мы пазнаём па высокай трубе, якая ў ацяпляльны сезон абагравае дзіцячы сад і школу. Памяшканне дастаткова вялікае. Галоўнае месца ў ім займаюць тры катлы, два з якіх магутнасцю 0,258 гігакалорый у час асенне-зімовых халадоў, пастаянна ў рабоце. Па словах Васілія Іванавіча, за сезон тут расходуецца 800 кубаметраў дроў.

Цікавімся ў майстра, чаму ён пайшоў працаваць у кацельную гаспадарку. “Ды не як нечакана прыйшлося перакваліфікавацца ў цеплатэхніка. Ужо чацвёрты сезон працую на гэтай пасадзе”, — усміхаецца Васілій Іванавіч.

Майстар не скрывае: да кацельні аграгарадка Магільна ў яго асаблівыя адносіны, бо працэс падрыхтоўкі яе да ацяпляльнага сезона працаёмкі.

— Усе секцыі стаяць на цэглавай кладцы, захаванасць якой штогод абавязкова правяраецца, — тлумачыць Васілій Іванавіч. — Катлы таксама абкладзены цэглай, якую неабходна разабраць, каб была магчымасць іх пачысціць, а потым зноў акуратна злажыць. Па такім жа прынцыпе вядуцца работы ў Сямёнавічах.

Пакуль ішла размова, работнікі кацельні Ігар Стасевіч і Аляксандр Жагалковіч рамантавалі помпу.

— Самая магутная на ўчастку кацельня ў пасёлку Першамайск, на якой устаноўлены восем катлоў, — дадае Васілій Хальцаў. — Усе катлы прайшлі абслугоўванне, правялі рамонт аўтаматыкі (гэта тычыцца газавых кацельняў). Адрамантавалі помпы, якіх на кожнай кацельні па две, толькі ў Першамайску тры. Унутраныя памяшканні пабялілі і пафарбавалі.

Пяць чалавек рыхтуюць участак цеплавой гаспадаркі, а з надыходам ацяпляльнага сезона колькасць абслугоўваючага персаналу павялічыцца – па чатыры аператара будзе на кожнай кацельні.

Наталля КЛІМОВІЧ

Фота Сяргея ШАРАЯ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *