Ушанаванне перадавікоў жніва — zorkanews.by

Ушанаванне перадавікоў жніва

Сумленнасць – вызначальныя рысы камбайнераў “Агра-Кухцічаў” Мікалая МІХАЙЛОЎСКАГА і Віктара САНКОВІЧА

Хлебаробы раёна працягваюць збіраць ураджай гэтага года. Па стане на 7 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 10947 гектараў (72,8 % да плану). Пры сярэдняй ураджайнасці 29,4 цэнтнера з гектара валавы збор зерня складае 32173 тоны.

На ўборцы жніва ў “Вітэксе” добра працуюць Сяргей ШЫМКЕВІЧ і Леанід ХУЛУП, Аляксандар БУЛАХ і Васілій ЦЯРЭШЧАНКА

Азімай пшаніцы намалочана 9831 тона (ураджайнасць 32,9 ц/га), азімага жыта – 2125 (31,8 ц/га), азімага трыцікале – 11117 (28,7 ц/га). Урадзілі і яравыя: валавы намалот пшаніцы – 1785 тон (24,2 ц/га), ячменю – 6185 (28,1), аўсу – 589 (25,9).

З працоўнай перамогай Сяргея ЛАЗАРЧУКА віншуе Міхаіл БОДА

На фініш уборкі выйшлі хлебаробы “Агра-Кухцічаў” (94,2 %), “Новага жыцця” (92,7), “Вітэкса” (90,2).

Хлебаробы эксперыментальнай базы імя Катоўскага Сяргей БРЫЧЫК, Уладзімір МАЛАШАНКА, Андрэй ЛАДЗІК, Ігар МІРОНЧЫК з маладзёжным лідарам раёна Юліяй ЗЯНЕВІЧ

На працягу ўборачнай кампаніі не была парушана і традыцыя ўшанавання перадавікоў жніва. З працоўнай перамогай лідараў жніва, якім пакарыліся тысячныя рубяжы, віншавалі намеснікі старшыні райвыканкама Юрый Дзядзюк і Анжэла Федчанка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Лапанік. У асобныя дні да іх далучаліся старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода, першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Алена Герасімовіч.

Падзячнае пісьмо райвыканкама Уладзіміру ЕМЯЛЬЯНЕНКУ ўручыла Анжэла ФЕДЧАНКА

Падтрымлівалі песнямі вясковых рупліўцаў і артысты Каралёўскага, Азерскага і Стальбоўскага сельскіх Дамоў культуры.

Камбайнавы экіпаж “Вітэкса” Сцяпан КАШКАН і Аляксандр ШЧАРБІНСКІ

Дарэчы, усіх гэтых хлебаробаў ведаю ўжо не першы год. Не раз на працягу года даводзілася з імі сустракацца. І заўсёды, якія б заданні ім не былі даручаны, выконваюць іх хлебаробы толькі на выдатна. І гэта зразумела: у сваёй прафесіі яны не навічкі, у кожнага за плячамі салідны стаж і багаты вопыт.

Падзяку абкама прафсаюза работнікаў АПК атрымаў аператар па дапрацоўцы збожжа “ААТ “Уздзенскі” Аляксандр ШЭМЕТ
Вадзіцель са стажам з “Агра-Кухцічаў” Віктар ЧАГЛЕЙ

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара і Сяргея ШАРАЯ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *