Iніцыятыўная група раёна арганiзавала дзень здароўя — zorkanews.by

Iніцыятыўная група раёна арганiзавала дзень здароўя

Паведамленне аб тым, што праз наш раён пройдзе частка шляху амерыканца Дж. Голдмана, які прыехаў у Беларусь з мэтай не толькі ацаніць турыстычныя магчымасці нашай краіны, але і прабегчы дыстанцыю ў 230 кіламетраў ад Мінска да Кожан-Гарадка Лунінецкага раёна – на радзіму свайго дзеда, які эмігрыраваў у ЗША ў пачатку ХХ стагоддзя, паштурхнула, а чаму б і нам не арганізаваць дзень здароўя. 

У нядзельны дзень ініцыятыўная група на чале з заўзятым аматарам здаровага ладу жыцця Алегам Мікалаевічам Плахавым (адны – бегам, другія – на веласіпедах) сабралася ля гарадскога стадыёна. Да гэтай групы далучылася і я. Маршрут склалі з улікам інфармацыі пра маршрут госця з Амерыкі. Пасля абмеркавання арганізацыйных момантаў наша каманда рушыла ў дарогу – пунктам прыпынку значылася вёска Новая Радзіма Дзяржынскага раёна. 

Наш шлях праходзіў праз лес, дзе, як выстветлілася пасля, сувязь са светам гублялася, – пра выхад у інтэрнэт нават размова не ішла ды і патэлефанаваць было амаль што немагчыма. Каб хоць неяк заставацца на сувязі паміж сабой, даводзілася лавіць узвышэнні. Але гэта было дробяззю. Да месца прыпынку мы, хто ехаў на веласіпедах, дабраліся праз паўтары гадзіны. Бегунам спатрэбілася трошкі менш часу (частку шляху яны пад’ехалі на машыне – не на марафонскую ж дыстанцыю выйшлі). І тут для нашай каманды пачаліся сюрпрызы. Выстветлілася, што блогер Голдман, па ўсёй верагоднасці, унёс карэкціроўку у свой маршрут: кропкі-месцазнаходжанні, якія перыядычна паступалі да нас, не супадалі з асноўным маршрутам. 

Пажартаваўшы паміж сабой, што наша паездка ператвараецца ў сапраўдны квэст па пошуку чалавека і што, блукаючы па лясных сцежках, мы зможам накруціць яшчэ не адзін кіламетр, вырашылі зрабіць невялікую перадышку і павярнуць назад. А на той момант мы ўжо пераадолелі дыстанцыю ў 25 кіламетраў. 

“Галоўнае – не сутрэча з амерынкім госцем, а зарад бадзёрасці і аптымізму, які мы атрымлі” – такім было каманднае рашэнне. Дарога назад таксама не была цяжкай, хаця, калі прызнацца, месцамі даводзілася аб’язджаць і вялізныя лужыны, і каляіны, наезджаныя тэхнікай, і пераадольваць пясчаныя метры, калі задняе кола заносіла і здавалася, што яшчэ адно націсканне на педалі і трэба будзе спыняцца. Ды і дарога з гравійным пакрыццём месцамі жадала быць лепшай. Але ніхто з нашых спартсменаў-аматараў з дыстанцыі не сышоў. Так што чарговы іспыт адлегласцю дастойна вытрымалі ўсе. 

Вярнуўшыся ва Узду, паступіла новая прапанова: чаму б не арганізоўваць падобныя здаровыя прагулкі часцей? Тым больш, што для гэтага трэба ўсяго толькі жаданне, апантанасць спортам і каманда аднадумцаў. 

Вера ЛУКАШЭВІЧ 

Фота аўтара 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *