Вызначаны лідары хлебнай нівы — zorkanews.by

Вызначаны лідары хлебнай нівы

Малады вадзіцель-тысячнік з “Хатлянаў-Агра” Сяргей БАНДАРЭВІЧ

З кожным днём павялічваецца сям’я “тысячнікаў”. Прычым не толькі тымі, хто шмат гадоў шчыраваў на хлебнай ніве і заваяваў тут заслужаны аўтарытэт, але і тымі, для каго сёлетняя ўборачная кампанія стала чарговым экзаменам на дарозе жыцця.

Зразумела, уборачныя плошчы ў гаспадарках раёна розныя. Так, для параўнання, у “Вітэксе” – 631 гектар, у “Новым жыцці” – 803, а вось у “Уздзенскім” – 2272, базе імя Катоўскага – 2000, “Хатлянах-Агра” – 1930. Таму і час, затрачаны на ўборку збожжа, таксама розны. Разам з тым розніцца і ўраджайнасць, якая залежыць ад бальнасці глебы, яе тыпу, сродкаў, затрачаных на апрацоўку пасеваў. Таму і тут назіраецца кантраст: у “Вітэксе” – амаль 44 цэнтнеры з гектара, базе імя Катоўскага – звыш 40, а ў “Гарадка” – 19,4.

Тым не менш людзі на збожжавых палетках працуюць з поўнай аддачай, убіраючы ўраджай. Для таго, каб зжаць і перавезці запаветную тысячу тон зерня, камбайнерам і вадзіцелям прыходзіцца прыкласці максімум намаганняў. У адных шлях да гэтай лічбы займае тыдзень, у другіх – больш. Аднак і тыя, хто апынуўся ў першай тройцы лідараў-тысячнікаў, і тыя, хто пакарыў тысячны рубеж пазней, заслугоўваюць слоў шчырай удзячнасці.

На гэтым тыдні падзячныя пісьмы райвыканкама за сумленную працу на жніве атрымалі малады вадзіцель з ААТ “Хатляны-Агра” Сяргей Бандарэвіч, камбайнавы экіпаж ААТ “Уздзенскі” ў саставе Леаніда Ліпая і Вадзіма Дуброўскага, а таксама вадзіцелі гэтай жа гаспадаркі Віктар Чарнавус і Аляксандр Ліпай. Двухтысячны рубеж пакарыўся вадзіцелю эксперыментальнай базы імя Катоўскага Уладзіміру Шпілеўскаму.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *