Завяршылася расследаванне па справе гібелі 32-гадовага работніка агракомплексу «Белая Русь» — zorkanews.by

Завяршылася расследаванне па справе гібелі 32-гадовага работніка агракомплексу «Белая Русь»

Гэты няшчасны выпадак меў месца ў нашым раёне ў 2017 годзе. Вось толькі расследаванне па ім доўжылася больш як паўтара гады. 

30 кастрычніка на будаўніцтве свінарнікаў (агракомплекс “Белая Русь”) пры правядзенні работ па пракладванні цеплаізаляцыі на даху адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога ад атрыманых пры падзенні амаль з шасціметровай вышыні траўмаў загінуў 32-гадовы мужчына. 

У ходзе прапярэдняга расаледавання было ўстаноўлена, што некаторыя лакальныя нарматыўныя акты мелі недакладнасці, не адпавядалі нормам заканадаўства. Гэта, напрыклад, вядзенне будаўнічых работ на аб’екце па чарнавых дакументах (без экспертызы), незаключэнне з працуючымі на аб’екце людзьмі дагавораў падраду, неправядзенне з імі адпаведных інструктажоў. Як кажуць, на твар парушэнні правілаў будаўнічых работ. 

У ходзе далейшага расследавання з’явіліся новыя факты, якія пайшлі не на карысць галоўнаму інжынеру. Ён (пасля таго як адбылося няшчасце) падняў “кіпеж”, задняй датай накіраваў дакументы ў Стаўбцоўскую інспекцыю. А гэта ўжо стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы за службовы падлог. Пачаліся новыя праверкі. Для высвятлення ўсіх абставін справы праводзіліся шматлікія экспертызы (судова-медыцынская, тэхнічныя і г.д.). 

У якасці вінаватых у адпаведнасці з узбуджанымі справамі (артыкулы 303 і 427 Крымінальнага кодэкса) праходзілі два чалавекі. 

Вінаватыя, зразумела, панясуць адказнасць, але чалавека ўжо не вернеш: без бацькі, мужа і сына засталіся дзеці, жонка, бацькі. 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *