У раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва — zorkanews.by

У раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

У адпаведнасці з асноўным законам нашай краіны, шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы (арт. 32 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

Учора у раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго асноўная тэма – “Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь”, дадатковая – “Прафілактыка наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь”. З мэтай інфармавання працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, адказаць на хвалюючыя іх пытанні, інфармацыйна-прапагандысцкія групы выехалі ў шэраг арганізацый.

Правядзенню Дня інфармавання папярэднічала інструкцыйная нарада, на якую сабраўся ідэалагічны актыў раёна і якую правяла начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Алена Спірына. Па галоўнай тэме выступілі педыятр цэнтральнай раённай бальніцы Кацярына Булка і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Жук.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка пастаянна падкрэслівае, што “праводзімая ў краіне сацыяльная палітыка садзейнічае таму, каб жанчыны змаглі ўвасобіць сваё прызначэнне – выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей”. Меры, што прымаюцца ў гэтым кірунку, дазваляюць планамерна абараняць мацярынства і дзяцінства, павышаць статус і прэстыж узорнай сям’і. Беларуская дзяржава і надалей будзе ствараць неабходныя ўмовы для паспяховай дзейнасці жанчын ва ўсіх сферах жыцця.

– У нашай краіне дзейнічае разгалінаваная сістэма дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. Яна ўключае выплату дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля, забеспячэнне бясплатным харчаваннем дзяцей першых двух гадоў жыцця і прадастаўленне іншых відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, аднаразовых выплат пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей, гарантый у сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсіённага, працоўнага, падатковага і жыллёвага заканадаўства, – адзначыла Наталля Жук.

Паколькі для дзяржавы па-ранейшаму актуальнай задачай з’яўляецца стварэнне умоў для стабілізацыі і развіцця інстытута сям’і, умацавання шлюбна-сямейных адносін, то з мэтай павышэння прэстыжу сям’і і ўмацавання сямейных каштоўнасцяў штогод праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы і дабрачынныя акцыі, прысвечаныя Дню маці, Дню сям’і, Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Традыцыйнымі сталі і мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям шлюбнага жыцця, рэгістрацыі нараджэнняў і заключэння шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы, акцыі па ўшанаванні маці ў радзільных дамах, арганізацыя выстаў-форумаў “Мацярынства і дзяцінства”, правядзенне бясплатных юрыдычных кансультацый для шматдзетных маці і г.д.

На асаблівым кантролі – здароўе маці і іх дзяцей. На пытаннях аказання медыцынскай дапамогі, аздараўлення падрабязна спынілася Кацярына Булка.

– У бальніцы функцыянуе Школа падрыхтоўкі сям’і да нараджння дзіцяці, дзхе для маладых бацькоў праводзяцца рознапланавыя мерапрыемствы з дэманстрацыяй відэаролікаў, слайдаў па прапагадзе здаровага ладу жыцця, траўматызму, фарміраванні здароўезберагаючага асяроддзя. Што тычыцца падлеткаў, у іх ёсць магчымасць атрымаць ананімную кансультацыю псіхолага, гінеколага, дэрматавенеролага, – паведала медык.

Не менш актуальнай была і дадатковая тэма, якая таксама закранала пытанні здароўя. Ніхто не стане аспрэчваць факт, што здаровыя дзеці нараджаюцца ў здаровых бацькоў. А праблема наркаманіі даўно выйшла за межы медыцынскай, стаўшы сацыяльнай. Грунтоўныя даклады па класіфікацыі наркотыкаў, супрацьдзеянні іх незаконнаму абароту ў краіне, крымінальнай адказнасці за ўчыненне незаконных аперацый з наркатычнымі сродкаміт і псіхатропнымі рэчывамі выступілі ўрач-нарколаг райбальніцы Аляксандр Паўловіч і супрацоўнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Віталій Лашкевіч.

Работнікамі аховы здароўя праводзіцца актыўная работа па прафілактыцы ўжывання наркотыкаў (самастойна і з далучэннем спецыялістаў зацікаўленых ведамстваў). Ладзяцца лекцыі і выступленні з дэманстрацыяй відэафільмаў у працоўных калектывах, паказы прафілактычных відэаролікаў для дзяцей і падлеткаў на базе раённай бібліятэкі, цэнтра здароўя ў бальніцы.

Далейшая размова тычылася рабочых пытанняў.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *