Патрыятычнае выхаванне: захоўваючы мужныя традыцыі - zorkanews.by

Патрыятычнае выхаванне: захоўваючы мужныя традыцыі

Патрыятычнае выхаванне моладзі, фізічная і псіхалагічная падрыхтоўка будучых абаронцаў Айчыны, абучэнне насельніцтва ваенным спецыяльнасцям – вось галоўныя напрамкі дзейнасці раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. 

З пачатку года сумесна пры падтрымцы і ўдзеле, а таксама па ініцыятыве ДТСААФ праведзены шматлікія мерапрыемствы патрыятычнай тэматыкі. Гэта аўтапрабег па месцах баявой і партызанскай славы, экскурсіі ў вайсковыя часці, музеі, спаборніцтвы страйкбалістаў, сустрэчы з дапрызыўнай і прызыўной моладдзю, школьнікамі і многія іншыя. Такая актыўная пазіцыя кіраўніка раённай арганізацыі не магла не мець станоўчы водгук. У лютым Яўгеній Міхайлавіч Уласевіч быў адзначаны Ганаровай граматай райвыканкама, у чэрвені – Ганаровай граматай абласной арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”, а ў ліпені ў адпаведнасці з загадам Міністар абароны нашай краіны ўзнагароджаны каштоўным падарункам ММГ пісталета-пулемёта Шпагіна. 

У адносінах да жыццёвай пазіцыі гэтага мужчыны, як не сказаць, што “былых афіцэраў не бывае”. Яўгеній Уласевіч і цяпер вядзе актыўную работу па патрыятычным выхаванні моладдзі, нават летам. Пакуль у школах дзейнічалі летнікі, Яўгеній Міхайлавіч разам з кіраўніком раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” сустракаліся з адпачываючымі, адказвалі на іх пытанні, звязаныя са службай у гарачых кропках, практыкаваліся ў стральбе на спецыяльным трэнажоры, у збіранні-разбіранні пісталета і аўтамата. Незабыўнай для школьнікаў СШ № 1 імя А. Пушкіна стала паездка на 50-ую змешаную авіябазу ў Мачулішчах. 

Галоўная адметнасць базы – самалёт-музей. Тыя, хто тут пабывалі, яшчэ не раз успоняць аповед экскурсавода пра бясстрашных лётчыкаў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, а таксама пра захаванне слаўных традцый воінаў-авіятатараў, якія актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх значных мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі беларускай арміі. 

Такая сувязь з рознымі часцямі таксама накладвае адбітак на дзейнасць нашай арганізацыі. Напрыклад, у пачатку лета менавіта ў ДТСААФ паступіў званок, што ў лясным масіве каля Валяр’янаў непадалёку ад перакрыжавання знойдзены выбухованебяспечныя снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны. “Пра гэты званок мы паведамілі ў райаддзел міліцыі. На месца знаходкі выязджала група размінавання. 122-міліметровыя снарады былі выкапаны і знішчаны”, – расказаў Я. Уласевіч. 

Шмат мерапрыемстваў па лініі ДТСААФ цяпер ладзіцца і на базе ваенна-гістарычнага комплекса “Старая мяжа” (цэнтр экалагічнага турызму ў Станькаве), куды, дарэчы, пераехаў наш музей воінскай славы. 

Вера ЛУКАШЭВІЧ 

Это интересно