Першыя ўрокі ва ўстановах адукацыі раёна былі прысвечаны Году малой Радзімы — zorkanews.by

Першыя ўрокі ва ўстановах адукацыі раёна былі прысвечаны Году малой Радзімы

Тэмай першага ўрока новага навучальнага года сталі радкі з верша Янкі Купалы “Маладая Беларусь” : “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!” Цудоўныя словы знакамітага сына беларускай зямлі яскрава падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць роднай Бацькаўшчыны, які ўмацаваўся за 25 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва.  

Як заўсёды, першыя ўрокі ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі па-асабліваму. Сёлета яны былі прысвечаны Году малой Радзімы, Пра гэта Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка паведаміў летась пры ўручэнні дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі. Да прыняцця такога рашэння яго падштурхнуў роздум пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. “Яна мнагалікая. Для адных — гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для другіх – кавалачак дзікай прыроды, які радуе вока і дорыць пачуццё напоўненасці і спакою. Беларусь такая, якой мы яе бачым, такая, якой мы яе ствараем. І самае галоўнае – якія мы, такая і яна, наша Беларусь. Чым больш людзей паспяховых, упэўненых у сябе і сваёй краіне – тым мацней дзяржава. І разуменне гэтай сувязі неабходна перадаць, як ген, дзецям”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гэта немагчыма без выхавання годнасці за сваю краіну, населены пункт. Таму першы ўрок 7 “А” класа СШ №1 імя А. Пушкіна прайшоў на вуліцах роднага горада. Вучні даведаліся пра гісторыю вуліц Кастрычніцкай, Ленінскай, іх жыхароў, завіталі ў добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, дзе разам з сямікласнікамі раённай гімназіі пазнаёміліся з калекцыяй гадзіннікаў “Янтарь” Арлоўскага завода Аляксандра Кістанава, з відамі зброі, якая ў розныя гады знаходзілася на ўзбраенні арміі, змаглі пазаймацца на пісталетна-стралковым трэнажоры. Гімназістам паказалі майстар-клас па кіраванні аўтамабілем на аўтадроме.  

Першыя ўрокі былі прысвечаны і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні гарадскіх школ правялі іх у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, з экспазіцыямі якога пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак Ірына Віяленцій і Анжаліка Вінаград. Так, вучням 8 “А” класа СШ № 1 імя А. Пушкіна ў гістарычнай зале прапанавалі прайсці квест па гісторыі развіцця і станаўлення раёна ў маштабах краіны. Для дзевяцікласнікаў гімназіі ў зале “Гонар і слава” была падрыхтавана гульнёвая праграма “Славутыя землякі” па біяграфіях Якуба Наркевіча-Ёдкі, Магдалены Радзівіл, Паўлюка Труса, Кандрата Крапівы, іншых. У зале Вялікай Айчыннай вайны вучні 3 “Б” і 6”В” гімназіі пазнаёміліся з гераічным мінулім Уздзеншчыны, подзвігамі землякоў ў гады вайны.  

Па традыцыі, якая дзейнічае ў СШ № 1 больш за трыццаць гадоў, першы ўрок навучальнага года вучні 11 класа разам з першакласнікамі праводзяць у парку Перамогі. Выпускнікі расказалі пра мінулае і сучаснае роднай Беларусі, раёна. У канцы ўрока кожны першакласнік атрымаў ад імя Прэзідэнта краіны кнігу “Беларусь – наша Радзіма” з электронным DVD-дадаткам, на якім можна знайсці дадатковую інфармацыю, інтэрактыўныя гульні і заданні. Такі ж падарунак ад кіраўніка дзяржавы атрымалі ўсе першакласнікі раёна.  

Наталля КЛІМОВІЧ 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *