Старым будынкам – новае жыццё — zorkanews.by

Старым будынкам – новае жыццё

Бібліятэка справіла наваселле, а яе будынак засялілі пад інтэрнат медыкі

Знайсці кожнаму квадратнаму метру будынкаў грамадскага карыстання разумнае прымяненне – актуальная задача для іх гаспадароў і гарадскіх улад. Ды не заўсёды пустуючыя будынкі аператыўна набываюць новае жыццё.  

Яшчэ гадоў дваццаць таму знайсці ў райцэнтры не тое што асобны пустуючы двухпавярховы будынак, а нават невялічкі пакойчык плошчай у 10-20 квадратных метраў, было праблемай. І прадпрымальнікі і існуючыя дзяржаўныя ўстановы ледзьве не ў чаргу станавіліся, каб узяць у арэнду больш-менш прыдатныя для офіса, гандлёвых ці іншых мэт плошчы.  

Новыя эканамічныя рэаліі прывялі да адваротнага развіцця падзей: цяпер свабодных  плошчаў хоць адбаўляй. І нярэдка такая дэфіцытная раней нерухомая маёмасць гадамі не выкарыстоўваецца, ад чаго прыходзіць у заняпад, псуе сваёй недагледжанасцю знешні выгляд горада. 

Надоўга зацягнуўся “рамонт” у будынку магазіна і кафэ “Арбіта” па вуліцы А. Бялевіча

Яшчэ зусім нядаўна лідарства і па колькасці працуючых, і па наяўнасці будынкаў-збудаванняў для сваіх магазінаў, офісаў, вытворчых патрэб мела райспажыўтаварыства. Калі ж пачалася іх “аптымізацыя”, на дзвярах зачыненых будынкаў па некалькі месяцаў, а то і гадоў, віселі абвесткі тыпу “зачынена на рамонт”, “па тэхнічных прычынах”. 

Пазней пазбаўляцца ад незапатрабаваных плошчаў сталі і іншыя прадпрыемствы, установы. Калі ж рынак нерухомай маёмасці стаў перанасычаным (паспрыяла гэтаму і адкрыццё ў горадзе прадпрымальнымі людзьмі спецыяльна для здачы ў арэнду ўзведзеных будынкаў), праблема стала яшчэ больш актуальнай. 

Віктар САБАЛЕЎСКІ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *