Тэатр эстрады пачынае новы cезон ва Уздзе з шоу-праграмай “Асаблівасці нацыянальнага адпачынку” — zorkanews.by

Тэатр эстрады пачынае новы cезон ва Уздзе з шоу-праграмай “Асаблівасці нацыянальнага адпачынку”

Тэатр эстрады з Мінска пачынае новы творчы сезон ва Уздзе з шоу-праграмай “Асаблівасці нацыянальнага адпачынку”. Эстрадныя артысты падкажуць як адпачыць з карысцю і задавальненнем.  

Новая эстрадная праграма ўяўляе сабой курортную гісторыю, прыпраўленую актуальнымі жартамі і смешнымі паваротамі сюжэту. Як сцвярджае рэжысёр праграмы Марыя Траццякова, нас чакае цікавая гісторыя, у якой можа апынуцца кожны, хто прыязджае ў адпачынак на курорт. Будуць тут гумар, вядомыя і любімыя песні ад зорак беларускай эстрады, інтэрактыў з гледачамі. Сумаваць дакладна не прыйдзецца! 

Сюжэт такі. Яна прыязджае ў санаторый “Ластаўчына дупло” на беразе Чорнага мора. Мора, сонца, пляж – што яшчэ трэба нашаму чалавеку на адпачынку? Але ў нашых адпачывальнікаў свае мэты: акружыць сябе актыўнай анімацыйнай праграмай, прайсці курс аздараўленчых працэдур у медсястры, адсвяткаваць свой  адпачынак у караоке-бары “У Валеры”, атрымаць зарад энергіі на год наперад і, безумоўна, зафіксаваць свой адпачынак на фотаплёнку галоўнага фотамастака ўзбярэжжа… 

У караоке на пляжы будуць пець вядомыя артысты: ансамбль “Верасы”, шоу “Алюр”, групы “PRОвoкация” і “ВуСіtу”, Інга Кісялёва, Шыр, Радміла Сямёнава, Яўгеній Ермалковіч, Аляксандр Саванец, Кацярына Мядзведзева, балет тэатра. Вядучы – Максім Сокал. 

Эстраднае шоу пачнецца 12 верасня  ў 19 гадзін  на сцэне раённага Дома культуры.  

COTNH_Uzda-2

Даведкі па тэлефонах 66-190, 66-197. 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *