Што зроблена ў горадзе па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для жыццядзейнасці людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця — zorkanews.by

Што зроблена ў горадзе па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для жыццядзейнасці людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця

Па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для жыццядзейнасці людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця на сацыяльных аб’ектах у раёне робіцца нямала. Мерапрыемствы па выкананні такой сацыяльнай дзяржаўнай падпраграмы пастаянна знаходзяцца на кантролі выканаўчай улады. 

Данае пытанне абмяркоўвалася і на пасяджэнні райвыканкама ў маі гэтага года. У адпаведным рашэнні было ўказана на неабходнасць прадоўжыць работу па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для жыццядзейнасці людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця на сацыяльна значных аб’ектах, а таксама ва ўмовах вулічнай дарожнай сеткі. Пасля рабочая камісія, куды ўваходзяць і кіраўнікі дарожных і камунальных службаў, прадстаўнікі сацыяльнай сферы на сваіх рабочых нарадах размяркоўвалі абавязкі, намячалі план канкрэтных работ і дакладвалі аб іх выкананні. 

За гэты перыяд амаль поўнасцю выкананы мерапрыемствы, запланаваныя дарожнымі службамі – ДРБУ-163 і ЛДД-623 ДЭУ-62, якія датычалі паніжэння бартавога каменя ў месцах перасячэння пешаходных дарожак з праезнай часткай дарог для бесперашкоднага самастойнага перамяшчэння інвалідаў. У стадыі выканання і план работ камунальнай службы, якія канчаткова мяркуецца завяршыць да пачатку кастрычніка г.г.  

У тэрапеўтычным аддзяленні раённай бальніцы абсталявана палата для прабывання людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі: туалет і душавы пакой абсталяваны стацыянарнымі ручкамі, сам душ замацаваны ніжэй стандартнага ўзроўню для зручнасці карыстання. Палата непасрэдна прыстасавана для правядзення ў ёй усіх медыцынскіх маніпуляцый.  

У дзеянні аказалася праграма безбар’ергана асяроддзя і ў дачыненні двух жылых дамоў па вуліцы Сцяпанава, у якія напрыканцы мінулага года і сёлета засяліліся навасёлы. Яны абсталяваны ліфтамі – пандусамі. У адрозненне ад звычайных пандусаў, якія зроблены каля некаторых адміністрацыйных будынкаў і жылых дамоў, такія спецыяльныя пад’ёмнікі з’явіліся ў новабудоўлях нашага горада ўпершыню.  

Наколькі гэта актуальна і рэальна і ў далейшым пацікавіліся ў начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Уздзенскага раёна Сяргея ТРУСА

  • Будаўніцтва зручнага заезду для чалавека з асаблівасцямі фізічнага здароўя, інваліда-калясачніка, у пад’езд шматпавярхоўкі цяпер абавязковая ўмова для кожнай новабудоўлі, — сведчыць Сяргей Аляксандравіч. – Інакш экспертыза нават не разглядае такі праект, незалежна ад таго ці ёсць сярод будучых жыльцоў людзі, якія будуць карыстацца такім пандусам. А ўжо тое, што для данай новабудоўлі будзе больш зручна, — звычайны пандус ці вось такое пад’ёмнае ўстройства, як ліфт-пандус, — вырашаюць праекціроўшчыкі. У двух апошніх новабудоўлях, дзе дамы панэльныя, быў выбраны апошні варыянт. Дарэчы, у першым выпадку, дом будаваўся, як сацыяльна камерцыйнае жыллё, тут будаўніцтва ліфта-пандуса прадугледжвалася за кошт дзяржаўнага бюджэта. Пры долевым будаўніцтве яго ўстаноўна ідзе за кошт жыльцоў. Для карыстання такім пад’ёмнікам ёсць спецыяльны камплект ключоў, якія выдаюцца толькі тым людзям, хто будзе ім карыстацца, каб не ўзнікала ніякіх недаразуменняў. Пры гэтым, як і да любой іншай дзяржаўнай маёмасці, да такіх устройстваў таксама трэба ставіцца беражліва і выкарыстоўваць толькі па прызначэнні.  

Рэалізацыі мерапрыемстваў па безбар’ерным асяроддзі шмат увагі надаецца на дзяржаўным узроўні, бо гэта справа гонару любой цывілізаванай краіны — дапамагчы тым сваім грамадзянам, якія маюць у гэтым першачарговую неабходнасць.  

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Сяргей ШАРАЙ (фота) 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *