Як праходзiць уборка кукурузы ў ААТ “Асілак” — zorkanews.by

Як праходзiць уборка кукурузы ў ААТ “Асілак”

Любая работа па плячы механізатарам ААТ “Асілак” Аляксандру БУШЫЛУ, Андрэю МАХНАЧУ і Яўгенію МІХАЛКОВІЧУ 

Поўным ходам вядзецца ўборка кукурузы ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Асілак”. 

Пад “царыцу палёў” тут адведзена без малога 550 гектараў (на сілас і на зерне). Ураджайнасць  213 цэнтнераў з гектара (па раёне — 298) — гэта не зусім той паказчык, які можа задаволіць працаўнікоў сельгаспрадпрыемства. Тут яшчэ чакаюць выхаду тэхнікі на палеткі, дзе ўраджайнасць будзе значна большая — 300 і вышэй. Таму забяспечанасць кармавой базы для буйной рагатай жывёлы на зімоўку сіласам будзе пад поўную патрэбу. 

На 20-гектарным палетку, што каля вёскі Пырашава, працавала кормаўборачнае звяно. Галоўнай персонай тут быў механізатар Андрэй Махнач, які  на КВК-800 паспяваў запаўняць свежаздробненай кукурузнай масай прычэпы трактароў Аляксандра Бушылы і Яўгенія Міхалковіча. За плячамі кожнага з іх —  вопыт работы ў сельскай гаспадарцы. Бездакорнае веданне тэхнікі, дысцыпліна і працавітасць – гэтага хлопцам не пазычаць. “На асеннім палетку такія якасці асабліва неабходны”, — адзначыў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Валерый Майсюк. Корманарыхтоўку ён лічыць не менш важнай, у параўнанні са жнівом, кампаніяй, бо ад яе залежаць мясныя і малочныя паказчыкі (прычым паказчыкі не аднаго дня, а круглагадовыя). 

У гаспадарцы ўжо закладзена ў траншэі больш як 1800 тон сіласу і 6400 тон сенажу, на сенавалы адпраўлена 400 тон сена. А гэта ў пераліку на ўмоўную галаву жывёлы ўжо 14,27 цэнтнера кормаадзінак. І лічба яшчэ павялічыцца, бо ў “Асілку” кукуруза ўбрана толькі з трэцяй часткі палеткаў. 

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота) 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *