У акцыянерным таварыстве “Уздзенскі” рыхтуюцца да пераводу жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне — zorkanews.by

У акцыянерным таварыстве “Уздзенскі” рыхтуюцца да пераводу жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне

У акцыянерным таварыстве “Уздзенскі” загадзя пачалі рыхтавацца да пераводу жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне.  

Пра рамонтныя работы ў жывёлагадоўчых памяшканнях расказаў прараб мясцовай будаўнічай брыгады Юрый Піліпавец: 

— Недахоп сродкаў пакуль не дазваляе нам выконваць маштабныя будаўнічыя мерапрыемствы, правесці, скажам, замену сістэмы водапаення ці гноевыдалення, ды і вострай неабходнасці ў гэтым няма. А вось зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб жывёла зімавала ў цёплых памяшканнях і работнікам ферм і комплексаў працавалася больш-менш камфортна, можна і неабходна. 

На ферме ў вёсцы Баравыя пры выхадзе з памяшкання да выгульных двароў устаноўлены новыя дзверы. На МТФ у Касцюках уцяплілі плёнкай аконныя праёмы, падрамантавалі франтоны, уваходныя дзверы. На гэтых работах былі задзейнічаны мясцовыя будаўнікі Андрэй Нагорны і Сяргей Трухан. 

У апошнія вераснёўскія дні вяліся рамонтныя работы на Чурылаўскай малочнатаварнай ферме. Сяргей Бурак, Сяргей Тоўсты і Арцём Тоўсты (разам з імі працаваў і Дзмітрый Кучук, але нядаўна кіраўніцтва гаспадаркі прыняло рашэнне перасадзіць яго на трактар) займаліся заменай металічных стоек пры малакаправодзе, іншага стойлавага абсталявання, рамантавалі кармавыя сталы. Пасля завяршэння гэтых работ будаўнікі возьмуцца за ўцяпленне вокнаў, дзвярэй у жывёлагадоўчых памяшканнях у Калінінску і Пырашаве. 

Віктар САБАЛЕЎСКІ, Сяргей ШАРАЙ (фота) 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *