Прайшло першае пасяджэнне ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №76 Капыльскай выбарчай акругі №66 — zorkanews.by

Прайшло першае пасяджэнне ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №76 Капыльскай выбарчай акругі №66

Удзел у першым пасяджэнні ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №76 Капыльскай выбарчай акругі №66 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання прыняў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі. 

На пачатку нарады члены камісіі, а гэта 12 чалавек з розных працоўных калектываў раёна (адзін не з’явіўся па ўважлівай прычыне), атрымалі адпаведныя пасведчанні. 

Галоўным пытаннем парадку дня, якое выносілася на абмеркаванне, сталі выбары старшыні камісіі. На гэту пасаду Сяргей Савіцкі прапанаваў кандыдатуру начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольгі Мікалаеўны Барталевіч, высока ацаніўшы яе дзелавыя якасці і вопыт у правядзенні выбарчых кампаній. Члены камісіі кандыдатуру В. Барталевіч падтрымалі аднагалосна. 

Аднагалосна таксама былі абраны намеснік старшыні камісіі і сакратар — імі сталі адпаведна дырэктар СШ №2 імя К. Крапівы Алена Аляксандраўна Іаргачова і загадчыца сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіна Мікалаеўна Кастрыцкая. 

Акрамя таго, члены камісіі азнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі, абмеркавалі план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. 

Вера ЛУКАШЭВІЧ 

Фота аўтара 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *