Хацела прадаць каляску, а ў выніку стала ахвярай махляркі - zorkanews.by

Хацела прадаць каляску, а ў выніку стала ахвярай махляркі

Èíòåðíåò-ìàãàçèí. Êðåäèòíàÿ êàðòà íà êëàâèàòóðå íîóòáóêà. Ýëåêòðîííàÿ êîììåðöèÿ

Жыхарка райцэнтра А. нават і думкі не дапускала, што можа патрапіць у такую непрыемную сітуацыю. А пачалося ўсё з дзіцячай каляскі, якую жанчына вырашыла прадаць, бо яна ўжо стала непатрэбнай. 

У жніўні гэтага года грамадзянка А. размясціла аб’яву, што прадаецца каляска, у адной з груп “ВКонтакте”. Практычна ў той жа дзень “намалявалася” патэнцыяльная пакупніца, з якой жанчына пачала перапіску. Дамовіліся аб кошце, аб іншых нюансах здзелкі, у прыватнасці, як забраць каляску. Заставалася дробязь – разлічыцца. Пакупніца прапанавала “ідэальны” для абодвух бакоў варыянт: “Дайце мне рэквізіты банкаўскай карткі і я перавяду на яе патрэбную суму”. Жанчына, не задумваючыся, што рызыкуе, фатаграфуе і адпраўляе пакупніцы здымкі карткі з абодвух бакоў. Вось толькі грошы на картку так і не паступілі, а, наадварот, сталі знікаць. Першым трывогу забіў муж жанчыны, бо картка была ягонай. Жонка са слязамі на вачах расказала яму пра сваю спробу прадаць каляску. Звязацца з ілжэ-пакупніцай муж з жонкай не маглі: яе інтэрнэт-старонка бясследна знікла. 

Сям’і больш нічога не заставалася, як звярнуцца ў праваахоўныя органы. Узбуджана крымінальная справа (арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”). 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *