Пажар у вёсцы Нізок: загінуў гаспадар - zorkanews.by

Пажар у вёсцы Нізок: загінуў гаспадар

У ноч на 10 кастрычніка на пульт аператыўнага кіравання райаддзела па надзвыячаных сітуацыях паступіла паведамленне – у вёсцы Нізок Уздзенскага сельсавета гарыць жылы дом, у ім можа знаходзіцца чалавек. 

Тут жа на месца здарэння выехала брыгада агняборцаў. Па прыбыцці яны канстатавалі: аднапавярховы дом быў ахоплены полымем. У жылым пакоі выратавальнікі знайшлі загінулага гаспадара дома, 1938 года нараджэння. 

У выніку пажару дах дома знішчаны цалкам, сам дом часткова выгараў знутры, пашкоджана маёмасць. 

Па даным факце супрацоўнікамі Уздзенскага РАСК праводзіцца праверка. Прызначаны судова-медыцынская і пажара-тэхнічная экспертызы. Адна з разглядаемых версій, што магло стаць прычынай пажару, – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. 

Вера ЛУКАШЭВІЧ 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *