Уздзеншчына прыняла ІІІ этап абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” — zorkanews.by

Уздзеншчына прыняла ІІІ этап абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”

Уздзеншчына прыняла ІІІ этап абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” сярод вучняў 5—6-х класаў.

На гарадскім стадыёне змагаліся пераможцы раённага этапу з Нясвіжскага, Уздзенскага, Клецкага, Стаўбцоўскага, Капыльскага раёнаў. У склад уздзенскай каманды ўвайшлі па 8 хлопчыкаў і дзяўчынак з трох гарадскіх, Нёманскай, Зенькавіцкай, Дзешчанскай, Хатлянскай школ. Юныя спартсмены высвятлялі, хто самы хуткі, самы спрытны ў бегу на 60 метраў, на 500 метраў (дзяўчыкі), 800 (хлопчыкі), скачках у даўжыню з разбегу, кіданні мяча з разбегу. На думку галоўнага суддзі спаборніцтваў старшага трэнера ДЮСШ Алены Быліна, гэтыя лёгкаатлетычныя дысцыпліны садзейнічаюць агульнаму фізічнаму развіццю дзяцей.  

Хваляваліся трэнеры, стараліся лёгкаатлеты, паказваючы найлепшыя метры і секунды, каб прынесці пераможныя ачкі сваёй камандзе. “Шкаліяда” — адно з тых спаборніцтваў, дзе важна пастаяць за гонар школы, раёна, што даказалі юныя уздзенскія спартсмены, стаўшы пераможцамі абласнога этапу. Самыя спрытныя прадставяць Уздзеншчыну ў фінале “Шкаліяды”. 

Наталля КЛІМОВІЧ 

Фота аўтара 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *