Замест адміністрацыйнай адказнасці – крымінальная: мужчына на дачы вырошчваў каноплі - zorkanews.by

Замест адміністрацыйнай адказнасці – крымінальная: мужчына на дачы вырошчваў каноплі

Колькі ўжо пісалася і гаварылася пра наркотыкі і адказнасць, якая наступае за “маніпуляцыі” з імі, аднак, як у той байцы Крылова “а воз и ныне там”. Знаходзяцца людзі, якія спадзеючыся на авось, трапляюць ў поле зроку праваахоўнікаў. Так здарылася і з грамадзянінам Л., дача якога знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна.

Чатыры гады таму, знаходзячыся ў Расіі, мужчына купіў пакецік з насеннем канопляў. Ён ведаў, што гэта за расліна, яго нават не смуціў той факт, што ён так лёгка, у свабодным доступе, змог набыць такую культуру. З пакупкай вярнуўся ў Беларусь і стаў на дачы вырошчваць каноплі. Зразумела, колькасць раслін была мінімальнай. І калі б выпадкова на яго ўчастак завітаў участковы інспектар, ён мог скласці пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці – за вырошчванне канопляў, як дзікарослай культуры, і ліквідаваць расліны ў рамках той жа прафілактычнайаперацыі “Мак”. Аднак, напэўна, героя нашага падобны лёс абмінаў. Мужчына тры гады вырошчваў у адкрытым грунце наркатычную культуру, збіраў ураджай, высушыў расліну, захоўваючы яе ў сябе ж на дачы. Вось толькі да пары да часу, пакуль да яго не завіталі супрацоўнікі міліцыі і не знайшлі высушанае рэчыва масай 129,96 грамаў. Па заключэнні эксперта ДКСУ па Мінскай вобласці ў сваім складзе гэта высушанае зелле (марыхуана) утрымлівала асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва – тэтрагідраканабінол (выкарыстоўваецца для курэння).

Цяпер мужчыну чакае пакаранне па зусім іншым артыкуле – крымінальным.

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *