Старшакласнікі Узды прынялі ўдзел у акцыі "Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну больш прыгожай" - zorkanews.by

Старшакласнікі Узды прынялі ўдзел у акцыі «Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну больш прыгожай»

“Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну больш прыгожай” – так называлася абласная экалагічная акцыя, якай, аб’яднаўшы больш як 10 тысяч валанцёраў, прайшла ў мінулую суботу ў вобласці.

Працоўны дэсант па пасадцы дрэў з ліку старшакласнікаў гарадскіх школ нашага райцэнтра ў дзевяць гадзін раніца сабраўся на бульвары Дзяржынскага. Дастаўлены сюды былі і саджанцы дрэўцаў, якія неабходна было высадзіць: калонападобныя і шарападобныя туі, клёны, рабіна, дубы, ліпы.

Нам неабходна сёння пасадзіць каля 120 дрэўцаў. Месцы іх пасадкі былі вызначаны напярэдадні архітэктурнай службай раёна. Будзьце ўважлівымі: на колцах пазначана, дзе і якія саджанцы трэба пасадзіць. – паведаміў школьнікам і іх педагогам начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама У. Казючыц, не забыўшыся пры гэтым нагадаць усім пра захоўванне элементарных правілаў бяспекі пры рабоце з рыдлёўкамі.

Школьнікі і настаўнікі працавалі з энтузіязмам. Паступова бульвар набываў новыя рысы: замест колцаў з’яўляліся рады акуратна пасаджаных дрэўцаў, якія валанцёры спяшаліся падвязаць.

Прахожыя, назіраючы за рухам на бульвары, адзначалі: “Прыжывуцца дрэўцы, і бульвар заззяе новымі фарбамі”.

Вера ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *