Старшакласнiкi сустрэлiся са старшынёй выбарчага ўчастка №74 Ірынай Дубовік - zorkanews.by

Старшакласнiкi сустрэлiся са старшынёй выбарчага ўчастка №74 Ірынай Дубовік

«Я – будучы выбаршчык».  Пад такой назвай у СШ №1 імя А. Пушкіна прайшла сустрэча старшакласнікаў са старшынёй выбарчага ўчастка №74 Ірынай Дубовік у рамках рэалізацыі праекта «ШАГ» (школа актыўнага грамадзяніна). 

Выбары – устаноўленая законам дзяржаўна-прававая працэдура, пачас якой грамадзяне аддаюць свае галасы за кандыдата, – паведаміла Ірына Дубовік. – Удзел у выбарах – паказчык грамадзянскай сталасці. Прыходзячы на выбарчы ўчастак, грамадзяне не толькі выконваюць свой абавязак, але і вызначаюць, якім будзе заўтрашні дзень. 

Зразумела, галасаваць сённяшнія школьнікі змогуць толькі па дасягненні імі 18 гадоў, але ўжо цяпер яны праяўляюць інтарэс да выбарчай кампаніі. Аб гэтым сведчылі пытанні, якія задавалі юнакі і дзяўчаты: «З якога ўросту можна балаціравацца ў дэпутаты?», «Як вядзецца падлік галасоў?», «Якая роля ў назіральнікаў і якія арганізацыі яны прадстаўляюць?» і г. д. 

– Я таксама актыўна ўдзельнічаю ў выбарах, – адзначыла Ірына Іванаўна, адказваючы на адно з пытанняў. – Не раз была задзейнічана ў рабоце выбарчых камісій. Даводзілася быць і сакратаром, і старшынёй. 

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота) 

Это интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *