Калейдоскоп

Стары Новы год ці Шчадрэц. Як адзначылі свята ў Хатлянах

Шчадрэц – так нашы продкі называлі звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года па старым стылі.

Рыхтавалі другую (шчодрую) куццю, бліны з падлівай і смажанай каўбасой, кашы, суп і іншую ежу. Ёй надавалі магічны сэнс. Таксама гэта час варажбы. Будучыню хацелі даведацца і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты.

Але, мабыць, самы галоўны звычай – абыход двароў з песнямі, якія праслаўлялі гаспадара і гаспадыню. Яны ў сваю чаргу частавалі калядоўшчыкаў.

Не забываюць традыцыю і ў аг. Хатляны: моладзь імкнецца  быць захавальнікамі  культурных народных традыцый продкаў. Таму бацькі і вучні ДУА «Хатлянская сярэдняя школа» Уздзенскага раёна весела правялі Шчадрэц.

Жыхары аграгарадка выказваюць падзяку за праяўленую ініцыятыву, добры настрой  Аўсяннікавай Т.У., Валанцэвіч А.І., Грудкоўскай К Л., Стальмаковай Г.І., Міхалковіч М.А., а таксама іх дзецям.

М.М.Кароль, настаўнік беларускай мовы і літаратуры