
«Мой край – часцінка Беларусі». Не прапусціце выстаўку карцін мастака-земляка
«Мой край – часцінка Беларусі». Так называецца выстаўка карцін уздзенскага мастака Андрэя Лычкоўскага, прэзентацыя якой адбудзецца 23 лютага на трэцім паверсе раённага Дома культуры.
Гэтая пляцоўка ў асяродку інтэлігенцыі райцэнтра яшчэ мае назву «Пад купалам». У 14 гадзін тут збяруцца не толькі аматары творчасці вядомага пейзажыста, але і ўсе, хто захапляецца нашымі наднёманскімі краявідамі, неабыякава адносіцца да роднай прыроды, умее цаніць прыгожае. Мастак адкажа на пытанні, падзеліцца сваімі творчымі планамі. А для мужчынскай паловы ўдзельнікаў мерапрыемства салісты і калектывы РДК падрыхтавалі канцэрт з нагоды свята абаронцаў Айчыны.
Віктар Сабалеўскі