Меню
редакция

Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў рашэнні на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2023 годзе. Сваiм меркаваннем падзялiлiся жыхары раёна

Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў рашэнні на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2023 годзе. Сваiм меркаваннем падзялiлiся жыхары раёна

На першы погляд, звычайная пратакольная працэдура: традыцыйна ў пачатку года Кіраўнік дзяржавы зацвярджае падобнае рашэнне. Але ў гэтым годзе іх падпісана два – на ахову дзяржграніцы пагранічнікамі на зямлі і сродкамі супрацьпаветранай абароны ў небе.

Яўгеній Грыб, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Дзяржынскага ваенкамата:

– Сам Вярхоўны Галоўнакамандуючы, Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў зацвярджэнне рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі пагранічнай службы традыцыйным мерапрыемствам, якое праводзіцца на пачатку кожнага года. І цяперашні – не выключэнне ў гэтым плане. Проста апошнім часам тэма бяспекі на мяжы – адна з актуальных і абмяркоўваемых. І гэта зразумела: абстаноўка вакол Беларусі не з простых. Ваенны канфлікт на Украіне, эканамічны ўплыў з Захаду, бежанцы… Гэтыя факты ніхто не стане аспрэчваць. Таму пытанні бяспекі былі і застаюцца прыярытэтнымі.

Уладзімір Трыгубовіч, воін-інтэрнацыналіст:

– З вялікай павагай адношуся да людзей, што носяць пагоны і гатовы стаяць за сваю краіну. Гэта аднолькава тычыцца ўсіх відаў войскаў. Чалавек, які выбірае такі шлях, дастойны павагі. Першыя на ахове дзяржаўнай мяжы – пагранічнікі. З іх і пачынаюцца межы нашай краіны. Абарона рубяжоў – справа патрэбная. Не толькі цяпер, але і ва ўсе часы. І яна павінна быць годнай. Кожны год падпісвае Прэзідэнт рашэнне на ахову граніц – гэта сведчанне таго, што нам неабыякавы лёс Беларусі. Мы, хто дыхнуў пораху, ведаем цану спакойнага і мірнага жыцця. Гэта – вялікая каштоўнасць!

           Міхаіл Чыгір, ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь:

– Пагранічнікі заўсёды з’яўляліся элітнымі войскамі сярод іншых фарміраванняў Узброеных Сіл нашай краіны. Служыць там лічылі за гонар. Гэта вельмі добра разумее наш Прэзідэнт, Вярхоўны Галоўнакамандуючы. Нездарма ён заўсёды ўдзяляе шмат увагі і праяўляе бацькоўскі клопат пра фарміраванне памежнай службы, аснашчэнне яе ўсімі сучаснымі сродкамі. Высокі баявы дух беларускія ахоўнікі граніц праявілі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны і цяпер пры неабходнасці гатовы даць адпор любому ворагу. На тэрыторыі Польшчы, краін Балтыі накапліваюцца вайсковыя фарміраванні НАТА, нават з боку Украіны ўздоўж мяжы ўзводзяцца шматкіламетровыя платы, незаконныя эмігранты паўтараюць спробы пранікнуць у нашу краіну. Таму ахова граніцы была і застаецца нашым агульным свяшчэнным абавязкам.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59