Меню

Не шкадавалі і дзяцей. Успаміны сведкаў вайны

женщина в годы войны

“Двое старэйшых жывыя засталіся. Пры мне былі. У Германію нас тады вывезлі. Гаспадар добры папаўся. Пры свінях паставіў. Ноччу, як холадна было, пакладу іх пад бок свінні, з другога боку сама лягу, гэтак і грэліся. А вось меньшанькага сыночка няма.

Прыйшлі неяк паліцаі ў нашу дзярэўню. Адзін з іх узяў гранаты і пайшоў на Вусу рыбу глушыць. Як там што адбылося , хто яго ведае. Толькі падарваў ён сябе. Прыбеглі яго прыяцелі, пытаюцца: “Хто?” А ён будзе казаць: “Партызаны”.

Сабралі людзей на выгане, паставілі ўсіх на коленцы. Пытаюць, хто падказаў. Стаім дзень, другі дзень стаім. Скаціна ў хлявох нядоена раве, свінні крычаць, дзеці малыя плачуць, есці просяць. А яны стаяць, выскаляюцца: “Будзеце стаяць пакуль не скажаце, у каго былі партызаны”. Пааб’ядалі траву наўкола сябе, пачалі ўжо карані дрэбці з зямлі. Мой меньшанькі на трэці дзень не вытрымаў, пабег да вёскі. Я толькі падхапілася крыкнуць: “Сыночак, не бяжы, забьюць! “Стрэлілі. У спіну. Ён адразачку ж і кінуўся, як за купіну зачапіўшыся быў. Пасля гэтага яны пайшлі”.

Вялікая Вуса, Уздзенскі раён, 1986

Запісаў Леанід Калядзінскі

Фота ілюстратыўнага характару

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59