Настоятель костела Воздвижения Святого Креста поздравляет жителей Узденщины с Пасхой
Шаноўныя жыхары Уздзеншчыны! Сардэчна віншуем вас са святам Уваскрашэння Хрыста! Калі чуем радаснае “Хрыстос уваскрос!” – узгадваем пра перамогу Бога над усялякім злом. Гэта ўзмацняе нашу надзею і дадае сіл, каб не толькі сузіраць гэту перамогу, але і быць яе ўдзельнікамі ў штодзённасці.
Падчас велікоднага снядання ў кругу сям’і мы частуемся асвечанымі велікоднымі прысмакамі і дзякуем Богу за родных і сяброў, за чарговую вясну нашага жыцця. Фарбаванае яйка, прыгожая пасхальная булка, розныя кіўбасы – гэта ўсё нагадвае нам пра тое, што божае і чалавечае існуе разам: мы працуем, выконваем свае абавязкі, а Бог падтрымлівае нас і благаслаўляе, асабліва тады, калі жыццё ператвараецца ў крыжовы шлях.
Няхай кожны дзень нашага жыцця, усе справы і клопаты, будуць напоўнены радасцю ўваскрасення! Уваскрослы Хрыстус няхай узмоцніць веру, надзею і ўзаемную любоў, адорыць здароўем і ўсялякім шчодрым благаслаўленнем!
Хрыстос уваскрос!
кс. Сяргей Дабрагост і парафіяне уздзенскага касцёла
Рекомендуем