Меню

Падведзены вынікі раённага творчага конкурсу “Я беларус, і тым ганаруся”

Ён праводзіўся Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Труса і раённай арганізацыяй ветэранаў і быў прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і 85-годдзя Мінскай вобласці.

На сустрэчу ў бібліятэку былі запрошаны аўтары дасланых вершаваных і ў прозе работ, а агучыла вынікі творчага спаборніцтва літаратараў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Лычкоўская. Дыплом пераможцы конкурсу за верш “Чым ганаруся” ўручаны карэспандэнту “Чырвонай зоркі” Віктару Сабалеўскаму. Падзякі за актыўны ўдзел у мерапрыемстве атрымалі таксама члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Нічыпаровіч, Дзмітрый Вінаградаў, Валянціна Шытыка, сябры  літаб’яднання “Нёманец” Вольга Бокуць, Тамара Каляда, Алена Дрэка, Міхаіл Чыгір.

Дырэктар бібліятэкі расказала аб мерапрыемствах, праведзеных за апошні час у сценах установы. Пра клопаты людзей сталага ўзросту паведаміла Таццяна Лычкоўская. А потым літаратары распавядалі пра крыніцы натхнення ў  сваёй творчасці. Усё пазнаецца ў параўнанні. Прыгадваючы ўбачанае ў свой час у Польшчы і Прыбалтыцы, Туркменіі і Закарпацці, Германіі і Удмурціі, іншых краях, пісьменнікі і паэты прызнаваліся ў любові да Беларусі, маляўнічых мясцін Уздзеншчыны, Міншчыны. Атрымаўся творчы партрэт роднай старонкі.

Тэкст і фота: Сяргей Васільчук

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59