Подборка стихов от жителей Узденщины
Редакция собрала стихи жителей Узды и района. Вместе с нами предлагаем насладиться творчеством своих земляков, окунуться в мир поэзии и пропустить несколько строк через себя. Почувствуйте эту весну.
Весенний вечер
Солнца шар повис опять над лесом,
Стихли в полдень птичьи голоса,
И дурманит аромат пролесок,
Распускается весенняя краса.
Ты идешь тихонько, незаметно
И спугнуть боишься эту красоту.
Растворились горести, приметы.
Солнца луч ты ловишь на лету.
Будто счастье вдруг тебя коснулось,
Будто с плеч – десятки прошлых лет:
Полон сил, и молодость вернулась –
Стоит жить и достигать побед!
Ольга БОКУТЬ-ЧЕБОТАРЁВА
А мы з табой…
Ты чуеш,
Як шапоча лісце,
Калыша
Вецер вербалоз.
А мы з табой
Шукаем выйсце,
Блукаем
Паміж трох бяроз.
А мы з табой
Неспадзявана
На сцежцы
Стрэліся ізноў
Праз тоўшчу дзён,
Нібы з тумана,
Нібыта з казачных замоў…
Твой вобраз
Родны і далёкі
У сэрцы
Шчэ маім жыве…
А ў небе
Месяц аднабокі
Кудысь
Задумліва плыве.
З табой
Адмерваем мы крокі,
Губляем
Па хвілінах час,
І толькі зоркі,
Толькі зоркі,
Напэўна,
Разумеюць нас.
Аля СЦЯПАНАВА
Вясною вяртаюцца птушкі…
Выраслі дзеці так хутка,
Пакінулі родную хату,
Як клін той гусіны,
Што ў вырай ізноў адлятае.
А ты ўсё стаіш ля парога,
Нервова камечыш хусцінку,
І слёзы твае ад ветру
Самі сабой высыхаюць.
Прыгадваеш тыя часіны,
Як весела ўсім нам было:
Як грэліся гуртам на печы,
Прымервалі хусткі, сукенкі,
Расказвалі розныя байкі,
Ёлку гуртом прыбіралі;
Плакалі часам ад болю,
Бо моцна разбілі каленкі…
Ляціце, мае дарагія,
Шукайце лепшае долі!
Але не зракайцеся, дзеці,
Той хаты, што вас гадавала.
Вяртаюцца з выраю гусі,
Пабачыўшы землі чужыя.
Вяртайцеся й вы, мае птахі,
Бо лепшае месца на свеце –
Дзе маці яшчэ вас чакае.
Таццяна Шыдлоўская