
Захоўваючы традыцыі. Каляда зазірнула да дашкольнікаў
У дзіцячым садзе №3 прайшло традыцыйнае фальклорнае свята «Сустракайце Калядкi». На свята завiталi калядоўшчыкi з Каляднай зоркай.

Яны прывялi з сабой спрытную Казу i вучонага Мядзведзя. Калядоўшчыкi завiталi на свята з песняй «Шчодры вечар», прапанавалi розныя абрадавыя гульнi «Падушачка», «Яшчур «, «Як пайшла наша Каза » i iншыя.

Дзецi з задавальненнем спявалi калядныя песнi, задорна танцавалi. Цыганка наваражыла Гаспадару з Гаспадыняй у наступным годзе жыць у згодзе, здароўя i дабрабыту, а Козачка рассыпала зерне на счасце, каб было ўсяго даволi, a бяды – нiколi.
Калядоўшчыкi падзякавалi гаспадароў за напоўнены мех калядных пачастункаў.
Свята Калядаў прынесла не толькi багатыя ўражаннi, але i дало магчымасць дакрануцца да звычаяў i традыцый беларускага народа, адчуць хараство народных святaў i забаў.
Вера Лукашэвіч